ПСАЛЬМЫ 13 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 13

1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2 Дакуль, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды забудзешся пра мяне? Дакуль будзеш хаваць аблічча Тваё ад мяне?

3 Дакуль я буду складаць парады ў душы маёй, смутак у сэрцы маім штодня? Дакуль вораг мой будзе ўздымацца нада мною?

4 Глянь, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю,

5 каб не казаў вораг мой: «Я перамог яго», каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся.

6 А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help