ЁЎ 29 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 29

1 І працягваў Ёў прамову сваю, і сказаў:

2 «Хто мне дасьць, каб я быў як у часы старадаўнія, у тыя дні, калі Бог захоўваў мяне,

3 калі сьветач Ягоны сьвяціў над галавой маёй, калі ў сьвятле Ягоным хадзіў я ў цемры,

4 калі яшчэ жыў у днях восені маёй, калі спагаднасьць Бога была ў намёце маім,

5 калі Усемагутны быў са мною і вакол мяне — дзеці мае,

6 калі сьцежкі мае купаліся ў масьле, і са скалы ручаём сьцякаў алей.

7 Калі я выходзіў да брамы гораду, і на плошчы ставіў сядзеньне маё,

8 убачыўшы мяне, юнакі хаваліся, а старыя ўставалі і стаялі,

9 князі пераставалі гаварыць і клалі палец на вусны свае,

10 начальнікі спынялі голас свой, і язык іхні прыліпаў да паднябеньня.

11 Вуха, якое чула мяне, доб­ра гаварыла пра мяне, і вока, якое бачыла, сьведчыла пра мяне,

12 бо я вызваляў гаротніка, які клікаў, і сірату, і бездапаможнага.

13 Дабраславенства таго, які гінуў, зыходзіла на мяне, і сэрца ўдавы я рабіў радасным.

14 Я апранаўся ў праведнасьць, і быў апрануты; як плашч і карона быў суд мой.

15 Вокам быў я для сьляпога, і нагой — для кульгавага.

16 Бацькам быў для ўбогіх, і ў справе, якой ня ведаў, пільна разьбіраўся.

17 Я разьдзіраў пашчу крыўдзіцелю і вырываў з зубоў ягоных нарабаванае.

18 Я гаварыў у душы: “У гнязьдзе сваім я памру і, як пясок, памножу дні свае.

19 Корань мой адкрыты для вады, і раса пакрывае галіны мае.

20 Слава мая заўсёды аднаўляецца, і лук у руцэ маёй абнаўляе”.

21 Тыя, што слухалі мяне, чакалі, і маўчалі, параду маю.

22 Да словаў маіх ня мелі нічога дадаць, і мова мая на іх сплывала.

23 І чакалі мяне, як дажджу, і адкрывалі вусны свае, як на дождж вясновы.

24 Калі ўсміхаўся я да іх, ня верылі, і сьвятла аблічча майго не адкідалі.

25 Я выбіраў шлях да іх, і сядзеў на чале, і быў, як валадар у атачэньні войска; як той, хто пацяшае засмучаных.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help