БЫЦЬЦЁ 10 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Бц 10

1 Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.

2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.

3 Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.

4 Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.

5 Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.

6 Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.

7 Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.

8 А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць волатам на зямлі.

9 Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: «Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА».

10 І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.

11 З той зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях

12 і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.

13 А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,

14 Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.

15 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,

16 Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,

17 Хівея, Аркея, Сінэя,

18 Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.

19 І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы.

20 Гэта сыны Хама паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх.

21 А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў.

22 Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.

23 Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.

24 А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.

25 А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.

26 Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,

27 Гадарама, Узаля, Дыклю,

28 Аваля, Авімаэля, Шэву,

29 Афіра, Хавіля і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.

30 Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў накірунку Сэфару на ўсход.

31 Гэта сыны Сэма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх.

32 Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help