ПСАЛЬМЫ 64 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 64

1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2 Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху ворагам захавай жыцьцё маё!

3 Схавай мяне ад таемных злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,

4 якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі стрэламі сваімі — горкімі словамі,

5 каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.

6 Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку таемна; яны кажуць: «Хто гэта ўбачыць?»

7 Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэр­ца — глыбокія.

8 І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,

9 і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.

10 І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя, і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.

11 Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help