НЭЭМІЯ 11 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Нээм 11

1 І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.

2 І дабраславіў народ усіх тых, якія дабраахвотна вырашалі жыць у Ерусаліме.

3 Гэта галовы краю, якія жылі ў Ерусаліме, а ў гарадах Юдэі жыў кожны ва ўласнасьці сваёй, у гарадах сваіх, Ізраільцяне, сьвятары і лявіты, нэтынэі і сыны слугаў Салямона.

4 А ў Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Бэн’яміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сына Захарыі, сына Амарыі, сына Шэфатыі, сына Магалялеля, з сыноў Пэрэса,

5 і Маасэя, сын Баруха, сын Каль-Хазэя, сына Хазаі, сына Адаі, сына Ёярыва, сына Захарыі, сына Гашылоні.

6 Усіх сыноў Пэрэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шэсьцьдзясят восем ваяроў.

7 А гэта сыны Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Ёэда, сына Пэдаі, сына Калаі, сына Маасэі, сына Ітыэля, сына Ешаі,

8 і за ім Габай, Салай, дзевяцьсот дваццаць восем.

9 І Ёэль, сын Зіхры, наглядчык над імі, і Юда, сын Гасэнуі, — другі над горадам.

10 Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін,

11 Сэрая, сын Хількіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,

12 і браты іхнія, якія рабілі працу ў Доме — васемсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Пэлаліі, сына Амцы, сына Захарыі, сына Пашхура, сына Малькіі,

13 і браты ягоныя, галовы бацькоў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарэля, сына Ахзая, сына Мэшылемота, сына Імэра,

14 і браты ягоныя, ваяры мужныя — сто дваццаць восем. А наглядчык над імі — Заўдыэль, сын Гагедаліма.

15 А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, сына Буні,

16 і Шабэтай, і Ёзавад, якія былі над вонкавымі працамі Дому Божага; — галовы лявітаў,

17 і Маттанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна.

18 Усіх лявітаў у горадзе — дзьвесьце восемдзясят чатыры.

19 І прыдзьвернікі: Аккуў, Тальмон і браты іхнія, якія вартавалі ў брамах — сто семдзясят два.

20 А рэшта Ізраіля, сьвятары і лявіты ў-ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў спадчыне сваёй.

21 А нэтынэі жылі ў Афэле; а Цыха і Гішпа над нэтынэямі.

22 А наглядчыкам над лявітамі ў Ерусаліме Узі, сын Бані, сына Хашавіі, сына Маттаніі, сына Міхі, з сыноў Асафа, сьпевакоў, якія былі на службе ў Доме Божым,

23 бо быў загад валадара адносна іх, і вызначана, хто павінен сьпяваць, дзень у дзень.

24 А Пэтахія, сын Мэшэзабэля, з сыноў Зэраха, сына Юды, быў пад рукою валадара ў-ва ўсіх справах адносна народу.

25 Адносна паселішчаў з палямі іхнімі: сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і вёсках ейных, і ў Дыбоне і ў вёсках ягоных, і ў Екаўцэлю і вёсках ягоных,

26 і ў Ешуі, і ў Малодзе, і ў Бэт-Палеце,

27 і ў Хацар-Шуале, і ў Бээр-Шэве і вёсках ейных,

28 і ў Цыклазе, і ў Мэхоне і ў вёсках ейных,

29 і ў Эн-Рымоне, і ў Цоры, і ў Ярмуце,

30 у Занааху, у Адуламе і вёсках іхніх, у Ляхішу і ваколіцах ягоных, у Азэцы і вёсках ейных. І яны расьсяліліся ад Бээр-Шэвы аж да даліны Гінном.

31 А сыны Бэн’яміна ў Міхмасе, Гаі, Бэтэлі і вёсках іхніх,

32 Анатоце, Нове, Ананіі,

33 Хацоры, Раме, Гіттаіме,

34 Хадызе, Цэвоіме, Нэвалце,

35 Лодзе, Оне ў даліне Харашым.

36 І лявіты з чэргаў Юды Бэн’яміна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help