АДКРЫЦЬЦЁ 5 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Адкр 5

1 І ўбачыў я ў правіцы Таго, Які сядзеў на пасадзе, кнігу, запісаную ўнутры і зьверху, запячатаную сямю пячаткамі.

2 І ўбачыў я дужага анёла, які абвяшчаў голасам вялікім: «Хто годны разгарнуць кнігу і зьняць пячаткі яе?»

3 І ніхто ня мог ані ў небе, ані на зямлі, ані пад зямлёй разгарнуць кнігу і паглядзець у яе.

4 І я шмат плакаў, што не знайшлося нікога, годнага разгарнуць і прачытаць кнігу ці паглядзець у яе.

5 І адзін са старостаў кажа мне: «Ня плач! Вось, Леў, Які з калена Юды, корань Давіда, перамог, каб разгарнуць кнігу і зьняць сем пячатак яе».

6 І я ўбачыў, і вось, пасярод пасаду і чатырох жывёлаў, і пасярод старостаў Ягня стаіць, быццам забітае, Які мае сем рагоў і сем вачэй, што ёсьць сем духаў Божых, якія пасланыя на ўсю зямлю.

7 І Ён прыйшоў і ўзяў кнігу з правіцы Таго, Які сядзеў на пасадзе.

8 І калі ўзяў Ён кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старосты ўпалі прад Ягнём, маючы кожны гусьлі і чары залатыя, поўныя фіміяму, які ёсьць малітвы сьвятых,

9 і сьпяваюць новы сьпеў, кажучы: «Ты годны ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо Ты быў забіты, і Ты Крывёю Сваёю адкупіў нас Богу з кожнага калена, і мовы, і племені, і народу,

10 і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі».

11 І я ўбачыў і пачуў голас мноства анёлаў вакол пасаду, і жывёлаў, і старостаў; і лік іхні быў дзясяткі тысячаў дзясяткаў тысячаў і тысячы тысячаў,

12 якія гаварылі голасам вялікім: «Годны Ягня забіты ўзяць моц, і багацьце, і мудрасьць, і магутнасьць, і пашану, і славу, і дабраслаўленьне».

13 І ўсякае стварэньне, што ў небе, і на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, і ўсё, што ў іх, я чуў, як казала: «Таму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці — дабраслаўленьне, і пашана, і слава, і ўлада на вякі вякоў».

14 І чатыры жывёлы казалі: «Амэн». І дваццаць чатыры старосты ўпалі і пакланіліся Таму, Які жыве на вякі вякоў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help