ПСАЛЬМЫ 118 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 118

1 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!

2 Няхай скажа Ізраіль, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!

3 Няхай скажа дом Аарона, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!

4 Няхай скажуць тыя, што баяцца ГОСПАДА, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!

5 У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад на вольны прастор.

6 ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?

7 ГОСПАД са мною, Ён — дапамога мая, і я буду глядзець тых, што мяне ненавідзяць.

8 Лепш мець надзею на ГОС­ПАДА, чым спадзявацца на чалавека.

9 Лепш мець надзею на ГОС­ПАДА, чым спадзявацца на магнатаў.

10 Усе народы мяне абступілі, але імем ГОСПАДА я перамог іх.

11 Абступілі мяне, абступілі, але імем ГОСПАДА я перамог іх.

12 Абселі мяне, быццам пчолы, і згарэлі яны, як агонь з цярніны, бо імем ГОСПАДА я перамог іх.

13 Пхаючы, папхнулі мяне, каб я ўпаў, але ГОСПАД дапамог мне.

14 ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім.

15 Голас радасьці і збаўленьня — у намётах праведнікаў. Правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.

16 Правіца ГОСПАДА ўзьнесена, правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.

17 Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА.

18 Караючы, пакараў мяне ГОСПАД, але сьмерці мяне не аддаў.

19 Адчыніце мне брамы праведнасьці; я ўвайду праз іх і буду славіць ГОСПАДА.

20 Вось брама ГОСПАДА; праведнікі ўвойдуць праз яе.

21 Буду славіць Цябе, бо Ты адказаў мне і стаўся збаўленьнем маім!

22 Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла.

23 Ад ГОСПАДА гэта сталася, і цуд у вачах нашых!

24 Вось дзень, які стварыў ГОСПАД; будзем весяліцца і радавацца ў ім!

25 Прашу, ГОСПАДЗЕ, збаў цяпер! Прашу, ГОСПАДЗЕ, дай посьпех цяпер!

26 Дабраслаўлёны той, хто прыходзіць у імя ГОСПАДА; мы дабраслаўляем вас з Дому ГОСПАДА.

27 ГОСПАД ёсьць Бог, Ён асьвятліў нас; прывяжыце вяроўкамі сьвяточную да рагоў ахвярніку!

28 Ты — Бог мой, Цябе я буду славіць, Цябе, Божа мой, вывышаць!

29 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён — добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help