ПСАЛЬМЫ 138 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 138

1 Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе.

2 Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.

3 У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю.

4 Будуць славіць Цябе, ГОС­ПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх.

5 І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДА, бо вялікая слава ГОСПАДА.

6 Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк.

7 Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.

8 ГОСПАД выканае для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help