ПСАЛЬМЫ 132 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 132

1 Сьпеў узыходжаньня. Узгадай, ГОСПАДЗЕ, пра Давіда і ўсе беды ягоныя,

2 як ён прысягаў ГОСПАДУ, даваў абяцаньне Моцнаму Якуба:

3 «Не ўвайду ў намёт дому майго, не ўзыйду на пасьцель ложка майго,

4 ня дам вачам маім сну і павекам маім дрымоты,

5 пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якуба!»

6 Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару.

7 Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся перад падножжам стопаў Ягоных.

8 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!

9 Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца!

10 Дзеля Давіда, слугі Твайго, не адварочвай аблічча ад памазанца Твайго!

11 Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: «Таго, плод улоньня твайго, Я пасаджу на пасадзе тваім.

12 І калі сыны твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім Я буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім».

13 Бо ГОСПАД выбраў Сыён, пажадаў, сялібай для Яго,:

14 «Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.

15 Дабраслаўляючы, дабраслаўлю здабытак ягоны, убогіх ягоных насычу хлебам.

16 І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.

17 Там Я ўзрашчу рог Давіду, там пастаўлю сьветач памазанцу Майму.

18 Ворагаў ягоных апрану ў ганьбу, а над ім расквітнее дыядэма».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help