БЫЦЬЦЁ 33 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Бц 33

1 I ўзьняў Якуб вочы свае, і ўбачыў, і вось, Эзаў прыйшоў, і з ім чатырыста чалавек. I ён падзяліў дзяцей Леі, Рахелі і дзьвюх нявольніцаў.

2 I паставіў нявольніцаў і дзяцей іхніх першымі, а Лею і дзяцей ейных за імі, а Рахель і Язэпа за імі.

3 І ён выйшаў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў, пакуль наблізіўся да брата свайго.

4 I пабег Эзаў яму насустрач, і абняў яго, і ўпаў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі.

5 І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» I сказаў: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».

6 I наблізіліся нявольніцы, самі і дзеці іхнія, і пакланіліся.

7 I наблізілася таксама Лея і дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым наблізіліся Язэп і Рахель, і пакланіліся.

8 I сказаў: «Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?» I сказаў: «Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго».

9 I сказаў Эзаў: «Маю я шмат, браце мой. Няхай будзе тваё тое, што ў цябе».

10 I сказаў Якуб: «Не, прашу, калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прыймі дар мой з рукі маёй, бо я, убачыўшы аблічча тваё, быццам убачыў аблічча Божае, і ты меў ласку да мяне.

11 Прыймі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе, бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё». I ён упрасіў яго, і той узяў.

12 I сказаў: «Вырушым і пойдзем, і я буду ісьці разам з табою».

13 I сказаў яму: «Пан мой ведае, што дзеці кволыя, і авечкі котныя, і каровы цельныя ў мяне. Калі пагнаць іх адзін дзень, паздыхаюць усе авечкі.

14 Няхай пан мой пойдзе перад абліччам слугі свайго, а я пайду паволі, паводле хады чарады, якая перада мною, і паводле хады дзяцей, аж прыйду да пана майго ў Сэір».

15 I сказаў Эзаў: «Я пакіну з табою людзей, якія са мною». I сказаў: «Навошта гэта, калі я знайшоў ласку ў вачах пана майго».

16 I вярнуўся ў той дзень Эзаў шляхам сваім у Сэір.

17 А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.

18 I прыйшоў Якуб у супакоі да гораду Сыхем, які ў зямлі Ханаан, калі прыйшоў з Падан-Араму, і паставіў перад горадам.

19 I купіў ён частку поля, на якім паставіў намёт свой, з рукі сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесытаў.

20 I паставіў там ахвярнік, і назваў яго «Бог ёсьць Бог Ізраіля».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help