ЛЯВІТ 3 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ляв 3

1 Калі чыя ахвяра ёсьць ахвярай мірнай, ён складае яе з валоў; самца або саміцу без заганы няхай прыносіць ГОСПАДУ,

2 і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакропяць ахвярнік крывёю яе наўкола.

3 І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, і ўвесь тлушч, які над ім,

4 а таксама абедзьве ныркі і тлушч на іх, які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.

5 І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня, мілы пах ГОСПАДУ.

6 Калі б чыя ахвяра складалася з дробнай жывёлы як ахвяра мірная для ГОСПАДА, няхай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або саміцы.

7 Калі з авечак ён прыносіць ахвяру, няхай прынясе яе перад аблічча ГОСПАДА,

8 і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёю яе ахвярнік наўкола.

9 І складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, і ўвесь тлушч над ім,

10 і абедзьве ныркі і тлушч на іх, які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.

11 І сьвятар спаліць гэта на ахвярніку. Гэта хлеб, ахвяра агнявая для ГОСПАДА.

12 Калі б хто складаў ахвяру з козаў, няхай прынясе яе перад аблічча ГОСПАДА,

13 і паложыць ён руку сваю на галаву яе і заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола.

14 І складзе ён з яе ахвяру сваю як ахвяру агнявую для ГОСПАДА — тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які на нутры,

15 і абедзьве ныркі разам з тлушчам на іх, які на сцёгнах, а таксама тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.

16 Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярніку; гэта хлеб, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ; увесь тлушч ГОСПАДУ.

17 Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help