ПСАЛЬМЫ 58 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 58

1 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда.

2 Ці сапраўды маўчаньнем прамаўляеце праведна? Ці справядліва судзіце сыноў чалавечых?

3 Але ж у сэрцы вы ўчынілі беззаконьне, злачынствы рук вашых на зямлі ўзважылі.

4 Ад улоньня адступіліся бязбожнікі, блукаюць ад нараджэньня тыя, якія кажуць хлусьню.

5 Атрута іхняя — як атрута зьмяі, гадзюкі глухой, што вушы свае затыкае

6 і ня чуе голасу шаптуна, які заклінаць заклёнамі ўмее.

7 Божа, скрышы зубы іхнія ў вуснах іхніх! Выбі іклы львянятам, ГОСПАДЗЕ!

8 Няхай зьнікнуць яны як вада, што разьлілася; няхай, калі будуць нацягваць, паломяцца стрэлы іхнія!

9 Няхай як сьлімак, што ледзьве паўзе, яны счэзнуць! Няхай як спарон жанчыны яны сонца ня ўбачаць!

10 Перш, чым катлы вашыя адчуюць цярніны, няхай раскідае бура, ці сьвежую, ці распаленую.

11 Узрадуецца праведнік, калі ўбачыць помсту; ён абмые стопы свае ў крыві бязбожнікаў!

12 І скажа чалавек: «Сапраўды, ёсьць плод у праведніка! Сапраўды, ёсьць Бог, Які судзіць на зямлі!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help