1 ЛЕТАПІСАЎ 29 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Лет 29

1 І сказаў валадар Давід усёй царкве: «Салямон, сын мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і кволы, а праца гэта вялікая, бо не для чалавека будыніна гэтая, але для ГОСПАДА Бога.

2 З усёй сілай маёй я пад­рыхтаваў для Дому Бога майго золата на залатыя, і срэбра — на срэбныя, і медзь — на мядзяныя, жалеза — на жалезныя, і дрэва — на драўляныя, камяні оніксу і для аправаў камяні аздобныя і каляровыя, і ўсялякія камяні каштоўныя, і мноства мармуровых камянёў.

3 І яшчэ, з зычлівасьці маёй для Дому Бога майго, я маю ўласнае золата і срэбра; і я аддаў на Дом Бога майго, звыш усяго, што я падрыхтаваў на Дом Сьвяты:

4 тры тысячы талентаў золата, золата Афірскага, і сем тысячаў талентаў срэбра чыс­тага на ашаляваньне сьценаў пабудоваў.

5 Золата — на, срэбра — на срэбныя і на ўсю працу рук разьбяроў. І хто ахвяруецца, каб сёньня напоўніць руку сваю для ГОСПАДА?»

6 І склалі дары князі бацькоў, князі каленаў Ізраіля, і начальнікі тысячаў і сотняў, і начальнікі працаў валадара.

7 І далі на служэньне Дому Божага золата пяць тысячаў талентаў і дзесяць тысячаў дукатаў, і срэбра дзесяць тысячаў талентаў, і медзі васямнаццаць тысячаў талентаў, і жалеза сто тысячаў талентаў.

8 Тыя, у каго знайшліся камяні, давалі ў скарбніцу Дому ГОСПАДА на рукі Ехіэля, сына Гершона.

9 І радаваўся народ з дабра­ахвотных дароў, бо са шчырым сэрцам яны давалі дары ГОС­ПАДУ; і таксама валадар радаваўся радасьцю вялікай.

10 І дабраславіў Давід ГОС­ПАДА перад вачыма ўсёй царквы, і сказаў Давід: «Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і на вякі!

11 Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.

12 І багацьце, і слава — ад Цябе, і Ты пануеш над усім; і ў руцэ Тваёй сіла і моц; і ў руцэ Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё.

13 І цяпер, Божа наш, мы выслаўляем Цябе і хвалім імя велічнасьці Тваёй.

14 Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы аддалі Табе.

15 Бо мы — прыхадні перад абліччам Тваім, як усе бацькі нашыя. Дні нашыя на зямлі, як цень, і няма трываласьці.

16 ГОСПАДЗЕ, Божа наш! Усё гэтае мноства, якое мы падрыхтавалі, каб пабудаваць Табе Дом для імя сьвятога Твайго — з рукі Тваёй, і ўсё гэта — Тваё.

17 І я ведаю, Божа мой, што Ты выспрабоўваеш сэрца, і шчырасьць даспадобы Табе. І я ў шчырасьці сэрца майго ахвотна прынёс у дар усё гэта. І цяпер я бачу з радасьцю народ Твой, які знаходзіцца тут і дабраахвотна прыносіць дары Табе.

18 ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля, бацькоў нашых, захавай на вякі намер думак сэрца народу Твайго і ўмацуй сэрца іхняе пры Сабе!

19 І дай Салямону, сыну майму, сэрца шчырае, каб захоўваў прыказаньні Твае, сьведчаньні Твае і пастановы Твае, і выканаў усё, і пабудаваў будыніну, якую я падрыхтаваў».

20 І сказаў Давід усёй царкве: «Дабраславіце ГОСПАДА, Бога вашага!» І дабраславіла ўся царква ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і схіліліся, і пакланіліся ГОСПАДУ і валадару.

21 І яны ахвяравалі ахвяры для ГОСПАДА, і ўзносілі цэласпаленьні ГОСПАДУ назаўтра пасьля гэтага дня: тысячу бычкоў, тысячу бараноў, тысячу ягнят і ахвяры вадкія, і мноства ахвяраў за ўвесь Ізраіль.

22 І елі, і пілі перад абліччам ГОСПАДА ў гэты дзень з вялікай радасьцю, і другім разам паставілі як валадара Салямона, сына Давіда, і памазалі яго перад ГОСПАДАМ як начальніка, а Цадока — як сьвятара.

23 І сеў Салямон на пасад ГОСПАДА як валадар замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і слухаў яго ўвесь Ізраіль.

24 І ўсе князі і волаты, а таксама ўсе сыны валадара Давіда далі руку Салямону валадару.

25 І надзвычай узьвялічыў ГОСПАД Салямона перад вачыма ўсяго Ізраіля, і даў яму велічнасьць валадарскую, якой ня было ў аніводнага валадара перад абліччам Ягоным у Ізраілі.

26 І Давід, сын Есэя, валадарыў над усім Ізраілем.

27 І дзён, у якія ён валадарыў над Ізраілем, было сорак гадоў: у Хеўроне ён валадарыў сем гадоў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады.

28 І ён памёр у добрай старасьці, насычаны днямі, багацьцем і славаю; і Салямон, сын ягоны, заваладарыў замест яго.

29 І справы Давіда валадара, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў летапісах Самуэля, відушчага, і ў летапісах Натана, прарока, і ў летапісах Гада, відушчага,

30 разам з усім валадараньнем ягоным, і з магутнасьцю ягонаю, і з часамі, што мінулі над ім, і над Ізраілем, і над усімі валадарствамі зямлі гэтай.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help