ПСАЛЬМЫ 120 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 120

1 Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.

2 ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага.

3 Што дасьць табе і якую карысьць прынясе язык здрадлівы?

4 Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае.

5 Гора мне, што я жыву ў Мэшэха, што я пасяліўся каля намётаў Кедару!

6 Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.

7 Я — супакой; але, як толькі прамоўлю, яны вайну.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help