ЕГОШУА 21 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ег 21

1 І прыйшлі галовы бацькоў лявітаў да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да галоваў бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля

2 ў Шыло ў зямлі Ханаан, і прамовілі да іх, кажучы: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб далі нам гарады на пражываньне і пашы для быдла нашага».

3 І сыны Ізраіля далі лявітам са спадчыны сваёй паводле загаду ГОСПАДА гарады і пашы іхнія.

4 І выпала жэрабя для сем'яў Кегата, і атрымалі сыны Аарона сьвятара, лявіты, ад пакаленьняў Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў.

5 Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў.

6 Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.

7 Сынам Мэрары паводле сем'яў іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьняў Рубэна, Гада і Завулёна.

8 Сыны Ізраіля далі лявітам, кідаючы жэрабя, гарады гэтыя і пашы іхнія, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.

9 З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона далі гарады, якія названыя паіменна.

10 Сынам Аарона з роду Кегата, сына Левія, бо на іх выпала першае жэрабя,

11 далі Кірыят-Арбу бацькі Анака, значыць Хеўрон, на гары Юды, з навакольнымі палямі.

12 А палі гораду і вёскі ягоныя аддалі на ўласнасьць Халеву, сыну Ефунны.

13 Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон і пашы ягоныя, Лібну і пашы ейныя,

14 Яттыр і пашы ягоныя, Эштэмоа і пашы ягоныя,

15 Халон і пашы ягоныя, Дэбір і пашы ягоныя,

16 Аін, Юту і Бэт-Шэмэш і пашы іхнія — дзевяць гарадоў ад двух пакаленьняў гэтых.

17 Ад пакаленьня Бэн’яміна Гібэон і пашы ягоныя, Геву і пашы ейныя,

18 Анатот і пашы ягоныя, Альмон і пашы ягоныя — чатыры гарады.

19 Усіх гарадоў для сыноў Аарона сьвятара — трынаццаць гарадоў і пашы іхнія.

20 Для сем'яў сыноў Кегата, лявітаў, астатніх сыноў Кегата, выпала жэрабя на гарады ад пакаленьня Эфраіма.

21 З пакаленьня Эфраіма далі горад прыбежышча для забойцаў Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя,

22 Кібцаім і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя — чатыры гарады.

23 Ад пакаленьня Дана Эльтэке і пашы ягоныя, Гібэон і пашы ягоныя,

24 Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рымон і пашы ягоныя — чатыры гарады.

25 Ад паловы пакаленьня Манасы Таанах і пашы ягоныя, Гіт-Рымон і пашы ягоныя — два гарады.

26 Усіх гарадоў з пашамі іхнімі было дадзена дзесяць астатнім сынам Кегата.

27 Для сыноў Гершона з сем'яў Левія ад паловы пакаленьня Манасы горад прыбежышча для забойцаў Галян у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя — два гарады.

28 Ад пакаленьня Ісахара Кішыён і пашы ягоныя, Дабэрат і пашы ягоныя,

29 Ярмут і пашы ягоныя, Эн-Ганім і пашы ягоныя — чатыры гарады.

30 Ад пакаленьня Асэра Мішэаль і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя,

31 Хэлькат і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя — чатыры гарады.

32 Ад пакаленьня Нэфталі горад прыбежышча для забойцаў Кадэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамот-Дор і пашы ягоныя, Картан і пашы ягоныя — тры гарады.

33 Усіх гарадоў Гершона паводле сем'яў іхніх — трынаццаць гарадоў і пашы іхнія.

34 Для сем'яў сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам і пашы ягоныя, Карту і пашы ягоныя,

35 Дымну і пашы ягоныя, Нагалал і пашы ягоныя — чатыры гарады.

36 Ад пакаленьня Рубэна Бэцэр і пашы ягоныя, Ягцу і пашы ейныя,

37 Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя — чатыры гарады.

38 Ад пакаленьня Гада горад прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,

39 Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя — чатыры гарады.

40 Усіх гарадоў сыноў Мэрары паводле сем'яў іхніх, рэшты сем'яў лявітаў, — дванаццаць гарадоў.

41 Усіх гарадоў лявітаў паміж сыноў Ізраіля было сорак восем, і пашы іхнія.

42 І быў кожны горад з пашамі сваімі вакол гораду.

43 Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе на ўласнасьць і абжыліся на ёй.

44 І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, як запрысяг бацькам іхнім, і ніхто з ворагаў іхніх ня мог устаяць супраць іх, і ўсіх ворагаў аддаў ГОСПАД у руку іхнюю.

45 І ніводнае слова добрае, якое прамовіў ГОСПАД дому Ізраіля, не было пустым, але ўсё споўнілася.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help