ЭЗЭКІЭЛЬ 7 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Эзк 7

1 І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:

2 «А ты, сыне чалавечы,. Гэта кажа Госпад ГОСПАД да зямлі Ізраіля. Канец прыходзіць, канец для чатырох краёў зямлі.

3 Цяпер канец на цябе. І Я пашлю гнеў Мой супраць цябе, і буду судзіць цябе паводле шляхоў тваіх, і залічу табе ўсе брыдоты твае.

4 І не пашкадуе цябе вока Маё, і ня зьлітуюся, але ўскладу на цябе шляхі твае, і брыдоты твае стануць пасярод цябе, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД.

5 Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, надыходзіць адно ліха, другое ліха”.

6 Прыходзіць канец, прыходзіць канец. Канец для цябе. Вось, ён прыйшоў.

7 Прыйшла доля твая, жыхару зямлі. Надыйшоў час. Блізкі дзень гора, і няма крыку радасьці на гарах.

8 Цяпер Я выльлю неўзабаве лютасьць Маю на цябе, заспакою гнеў Мой на табе. І Я асу­джу цябе паводле шляхоў тваіх, і ўскладу на цябе ўсе брыдоты твае.

9 І ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадуе, паводле шляхоў тваіх ускладу на цябе, і брыдоты твае будуць выяўлены пасярод цябе, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Які карае.

10 Вось, дзень гэты, вось, ён прыходзіць. Выйшла доля, заквітнеў кій, запанавала пыха,

11 падняўся гвалт і кіем бязбожнасьці. Нічога з іх, нічога з багацьцяў іхніх, нічога з гоману іхняга, нічога з узьнёсласьці іхняй.

12 Прыходзіць час, набліжаецца дзень. Хто купляе, няхай ня цешыцца, і хто продае, няхай не сумуе, бо лютасьць на ўсю грамаду ягоную.

13 Бо той, хто продае, да праданага ня вернецца, нават калі застанецца пры жыцьці, бо відзеж пра грамаду іхнюю ня будзе адменены і ніхто ў беззаконьні сваім не ўтрымае жыцьцё сваё.

14 Трубіце ў трубы, падрыхтуйцеся ўсе, але няма нікога, хто б ішоў ваяваць; бо гнеў Мой — на ўсю грамаду ягоную.

15 Меч звонку, а зараза і голад у сярэдзіне. Хто на полі, той загіне ад мяча, а хто ў горадзе, таго голад і зараза загубіць.

16 І ўратуюцца тыя, што ўцяклі, і будуць на гарах як галубы з даліны, будуць стаг­наць кожны дзеля беззаконьня свайго.

17 Усе рукі памлеюць, і ўсе калені задрыжаць, як вада.

18 І падпярэжуцца яны зрэбніцай, і апануе іх страх, і на ўсіх абліччах сорам, і на ўсіх галовах іхніх — лысіна.

19 Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцу, а золата іхняе станецца як сьмецьце. Срэбра іхняе і золата іхняе ня змогуць уратаваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, бо душы сваёй не насыцяць, і нутро сваё не напоўняць, бо яно было для іх прычынай беззаконьня іхняга.

20 Аздобныя ўпрыгожваньні іхнія напоўнілі іх пыхлівасьцю, і з іх яны зрабілі брыдоты свае, ідалапаклонства сваё ўчынілі з іх. Таму Я замяню іх у нячыстасьць для іх,

21 і аддам іх у рукі чужынцаў на здабычу, бязбожным зямлі — на рабаваньне, і яны зьня­славяць іх.

22 І Я адвярну ад іх аблічча Маё, і скарб Мой будзе зьня­слаўлены. І ўвойдуць да яго рабаўнікі, і зьняславяць яго.

23 Зрабі ланцугі; бо зямля поўная судоў крывавых, а горад поўны гвалту.

24 І Я прывяду жахлівыя народы, і яны возьмуць дамы іхнія. І Я спыню пыхлівасьць вяльможных, і будуць апаганеныя сьвятыні іхнія.

25 Жах надыходзіць. І будуць яны шукаць супакою, і ня будзе.

26 Бяда за бядою прыходзяць, вестка за весткай ідуць. І будуць шукаць відзежу ў прарока, і ня будзе Закону ў сьвятара, і рады ў старшыняў.

27 Валадар будзе ў жалобе, князь перапоўніцца замяшаньнем, і рукі народу зямлі гэтай будуць дрыжаць. Я зраблю ім паводле шляхоў іхніх і паводле судоў іхніх буду судзіць іх. І даведаюцца, што Я — ГОСПАД».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help