ПСАЛЬМЫ 75 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 75

1 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!”. Псальм Асафа. Сьпеў.

2 Славім мы Цябе, Божа, славім, і тыя, што блізкія да імя Твайго, абвяшчаюць цуды Твае.

3 «Калі Я прызначу спатканьня, Я буду судзіць паводле справядлівасьці.

4 Калі растапляецца зямля і ўсе, хто жыве на ёй, Я ўзважваю слупы яе. (Сэлях)

5 Я кажу да тых, якія хваляцца сабою: “Не хваліцеся!”, і да бязбожных: “Не падымайце рогі!

6 Не падымайце высока рогі свае, не прамаўляйце, дзёрзка шыю!”»

7 Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне,

8 але Бог ёсьць Судзьдзя, гэтага Ён паніжае, а таго вывышае.

9 Бо ў руцэ ГОСПАДА келіх з віном, якое пеніцца; ён поўны напою зьмяшанага, і Ён з яго налівае, але толькі фуз ягоны будуць піць усе бязбожнікі на зямлі.

10 А я буду апавядаць вечна, буду выслаўляць Бога Якуба.

11 І ўсе рогі бязбожнікам я адсяку, і будуць узьнятыя рогі праведнага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help