ПСАЛЬМЫ 52 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 52

1 Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда,

2 калі прыйшоў Даэг Эдомец, і паведаміў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прыйшоў у дом Абімэлеха».

3 Навошта хвалішся злачынствам, волаце? Міласэрнасьць Божая кожны дзень!

4 Загубу выдумляе язык твой; як брытва вострая той, які здраду ўчыняе!

5 Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях)

6 Любіш усе словы згубныя, о, язык падступны.

7 Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)

8 І ўбачаць праведнікі, і будуць баяцца, і будуць сьмяяцца з яго:

9 «Вось чалавек, які ня Бога меў сабе апорай, і спадзяваўся на мноства багацьця свайго, і ўмацоўваўся ў зласьлівасьці сваёй».

10 А я, як аліўка зялёная ў Доме Божым, спадзяюся на міласэрнасьць Божую на вякі вечныя.

11 Буду славіць Цябе на вякі за тое, што Ты ўчыніў, і буду спадзявацца на імя Тваё, бо Ты добры адносна багабойных Тваіх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help