ЕГОШУА 16 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ег 16

1 Жэрабям спадчына сынам Язэпа ад Ярдану насупраць Ерыхону да водаў Ерыхону з усходу; праз пустыню ішла ад Ерыхону па гарах да Бэтэлю.

2 А ад Бэтэлю ішла да Люзу і праходзіла да межаў Аркейцаў у Атароце,

3 і зыходзіла да мора да мяжы Яфлетцаў, і аж да мяжы ніжняга Бэт-Харону, і да Гезэру, і спынялася каля мора.

4 І ўспадкаемілі гэта сыны Язэпа: Манаса і Эфраім.

5 Мяжа сыноў Эфраіма паводле сем'яў іхніх была такая: мяжой спадчыны іхняй на ўсхо­дзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону.

6 І мяжа ішла да мора, да Міхмэтату на поўначы, і паварочвала мяжа на ўсход праз Танат-Шыле і цягнулася на ўсход да Янааху.

7 З Янааху зыходзіла да Атароту і Наары, і праходзіла каля Ерыхону, і спынялася каля Ярдану.

8 З Тапуаху ішла мяжа на захад да ручая Кана і даходзіла да мора. Гэта спадчына пакаленьня Эфраіма паводле сем'яў іхніх.

9 І сыны Эфраіма мелі паасобныя гарады пасярод спадчыны сыноў Манасы, усе гэтыя гарады і вёскі іхнія.

10 Але яны ня выгналі Хананейцаў, якія жылі ў Гезэры. І Хананейцы жывуць сярод Эфраіма да сёньняшняга дня як прыгонныя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help