ЁЎ 34 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 34

1 І гаварыў Элігу, і сказаў:

2 «Мудрыя, слухайце словы мае, і знаўцы, прыхіліце вушы да мяне.

3 Бо вуха выспрабоўвае словы, як паднябеньне смакуе страву.

4 Разьбяромся між сабою, што слушнае, і зразумеем, што добрае.

5 Бо Ёў сказаў: “Я — праведны, а Бог пазбавіў мяне суду.

6 Ці буду я казаць хлусьліва пра праўду маю? Небясьпечная рана мая, а я без віны”.

7 Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п’е зьнявагі, як ваду,

8 і ідзе разам са злачынцамі, і ходзіць з людзьмі бязбожнымі?

9 Бо ён сказаў: “Няма карысьці чалавеку, калі ён дагаджае Богу”.

10 Дык паслухайце мяне, людзі разумныя! Бог далёкі ад няправасьці, і Усемагутны — ад беззаконьня.

11 Бо Ён паводле ўчынкаў аднагароджвае чалавеку, паводле шляхоў кожнага аднагароджвае яму.

12 Сапраўды, Бог ня чыніць несправядлівасьці, і Усемагутны не перакручвае суд.

13 Хто даручыў Яму зямлю? Хто паставіў Яго над усім сусьветам?

14 Калі б Ён накіраваў да Сябе сэрца Сваё, і ўзяў да Сябе Духа Свайго і дыханьне Сваё,

15 тады загінула б кожнае цела, і чалавек перамяніўся б у парахно.

16 Калі ты маеш розум, паслухай гэта, прыхілі вуха на голас словаў маіх.

17 Ці той, хто ненавідзіць суд, можа кіраваць? Ці асудзіш ты Найправеднейшага?

18 Ці можна сказаць валадару: “Нягоднік”, або начальнікам: “Бязбожнікі”.

19 Але Ён не глядзіць на абліччы князёў і ня лічыць багатага вышэй за ўбогага. Бо ўсе яны — творы рук Ягоных.

20 Неспадзявана паміраюць яны, і сярод ночы паўстае народ, і яны зьнікаюць, і моцных выганяюць не рукой.

21 Бо вочы Ягоныя — над шляхамі чалавека, і Ён бачыць усе крокі ягоныя.

22 Няма цемры, ані змроку, каб там маглі схавацца злачынцы.

23 Бо Ён не прызначае чалавеку тэрмін, каб той ішоў да Бога на суд.

24 Ён зьнішчае магутных без запытаньня і на іх месца стаўляе іншых.

25 Ён ведае ўчынкі іхнія і скідвае іх ноччу, і яны гінуць.

26 Ён ударае іх за бязбожнасьць іхнюю на бачным месцы

27 за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не разумелі ўсіх шляхоў Ягоных.

28 Бо дайшоў да Яго крык убогіх, і Ён пачуў стагнаньне прыгнечаных.

29 Калі Ён супакоіць, хто можа асудзіць? Калі схавае аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Будзе гэта і для народу, і для аднаго чалавека,

30 каб не валадарыў чалавек нягодны і ня быў ён пасткай для народу.

31 Трэба казаць да Бога: “Я нясу, ня буду больш грашыць.

32 Чаго я ня бачу, Ты навучы мяне. Калі я зрабіў злачынства, болей гэтага рабіць ня буду”.

33 На тваю, ці павінен Ён адплаціць, бо ты адкідаеш? Бо ты сам, а ня я выбіраеш. А калі ведаеш што, скажы.

34 Людзі разумныя скажуць мне, і чалавек мудры, які слухае мяне,:

35 “Ёў неразумна кажа, і словы ягоныя без разуменьня”.

36 Няхай будзе Ёў дасьледаваны да канца, паводле адказаў ягоных, якія ўласцівыя людзям беззаконным.

37 Бо ён дадае да грахоў сваіх правіну, і сярод нас пляскае ў далоні, і памнажае прамовы свае супраць Бога».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help