ПСАЛЬМЫ 26 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 26

1 Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся.

2 Выпрабуй мяне, ГОСПАДЗЕ, і дасьведчы; ачысьці ныркі мае і сэрца маё!

3 Бо міласэрнасьць Твая перад вачыма маімі, і я хаджу ў праўдзе Тваёй.

4 Я не сяджу з людзьмі марнымі, і з крывадушнымі ня буду хадзіць.

5 Я ненавіджу сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець.

6 Я абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду вакол ахвярніку Твайго, ГОСПАДЗЕ,

7 каб голасна дзякаваць Табе і абвяшчаць усе цуды Твае.

8 ГОСПАДЗЕ, я палюбіў сядзібу Дому Твайго і месца Сялібы славы Тваёй.

9 Не забяры душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,

10 у руках якіх брыдота, правіца якіх напоўнена хабарамі.

11 А я буду хадзіць у беззаганнасьці маёй. Вызвалі Ты мяне і зьлітуйся нада мною!

12 Нага мая на роўным стаіць; у зграмаджэньнях я буду дабраслаўляць ГОСПАДА.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help