ЕГОШУА 13 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ег 13

1 Калі Егошуа састарэў і меў шмат дзён, сказаў яму ГОСПАД: «Ты састарэў і маеш шмат дзён, але яшчэ вельмі шмат зямлі застаецца незанятай.

2 Вось гэтая зямля, якая засталася: усе акругі Філістынцаў і ўвесь Гешур,

3 ад Шыхору, на ўсход ад Эгіпту аж да мяжы Экрону на поўначы, зямля Ханаан, якая дзеліцца паміж пяцьцю князямі Філістынскімі з Газы, Ашдоду, Ашкелёну, Гату і Экрону, і Авеямі на поўдні;

4 уся зямля Хананейцаў ад Мэары Сідонскай аж да Афэку і мяжы Амарэйцаў.

5 І зямля Гіблі і ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баал-Гаду, што каля падножжа гары Гермон, аж да ўваходу ў Хамат.

6 Усіх, што жывуць у гарадах ад Лібану аж да Місрэфот-Маіму на захад, усіх Сідонцаў Я выганю перад абліччам сыноў Ізраіля. Толькі жэрабям па­дзялі зямлю ў спадчыну між сынамі Ізраіля, як Я загадаў табе.

7 І цяпер падзялі зямлю гэтую ў спадчыну дзевяці каленам і палове калена Манасы».

8 А Рубэна і Гада, і атрымалі спадчыну сваю ад Майсея на ўсхо­дзе за Ярданам, як даў ім Майсей, слуга ГОСПАДА,

9 ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, і гораду, які ў сярэдзіне даліны, і ўсю раўніну ад Мэдэвы да Дыбону,

10 і ўсе гарады Сыгона, валадара Амарэйскага, які валадарыў у Хешбоне, аж да мяжы сыноў Амона,

11 і Гілеад, і мяжу з Гешурам і Маахай, і ўсю гару Гермон, і ўвесь Башан аж да Салхі,

12 усё валадарства Ога, які валадарыў у Аштароце і Эдрэі, які быў апошнім з Рэфаімаў, а Майсей пабіў іх і выгнаў.

13 Але сыны Ізраіля ня выгналі Гешура і Мааха, і жывуць яны сярод Ізраіля да сёньняшняга дня.

14 Толькі калену Левія ня дадзена спадчыны. Ахвяры агнявыя ГОСПАДУ, Богу Ізраіля — гэта спадчына ягоная, як прамовіў да яго.

15 І Майсей даў пакаленьню сыноў Рубэна частку паводле сем'яў іхніх.

16 Атрымалі яны абшар ад Араэру на беразе ручая Арнон, і горад у сярэдзіне даліны, і ўвесь абшар аж да Мэдэбы,

17 Хешбон і ўсе гарады ягоныя, якія на раўніне: Дыбон, Бамот-Баал, Бэт-Баал-Мэон,

18 Ягцу, Кедэмот і Мэфаат,

19 Кірыятаім, Сібму і Цэрэт-Гешшахар на гары, на раўніне,

20 Бэт-Пэор і схілы Пісгі, і Бэт-Гаешымот,

21 і ўсе гарады на раўніне, і ўсё валадарства Сыгона, валадара Амарэйскага, які валадарыў у Хешбоне, якога забіў Майсей, яго і начальнікаў Мадыянскіх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, князёў Сыгона, якія жылі ў той зямлі.

22 І варажбіта Білеама, сына Бэора, забілі сыны Ізраіля мячом разам з іншымі забітымі.

23 Мяжой абшару сыноў Рубэна быў Ярдан. Гэта спадчына сыноў Рубэна паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

24 І даў Майсей пакаленьню сыноў Гада паводле сем'яў іхніх.

25 Яны атрымалі абшар: Язэр, і ўсе гарады Гілеаду, і палову зямлі сыноў Амона аж да Араэру, насупраць Раббы,

26 і ад Хешбону да Рама-Міцпы і Бэтаніму і ад Маханаіму да мяжы Лё-Дэбару,

27 а ў даліне — Бэтгарам, Бэтнімру, Суккот і Цафон, рэшту валадарства Сыгона, валадара Хешбону, Ярдан і ваколіцы ягоныя аж да мора Кінэрэт за Ярданам на ўсход.

28 Гэта спадчына сыноў Гада паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

29 І даў Майсей палове калена Манасы паводле сем'яў іхніх.

30 І яны атрымалі абшар ад Маханаіму, увесь Башан, усё валадарства Ога, валадара Башану, усе паселішчы Яіра, якія ў Башане, шэсьцьдзясят гарадоў.

31 А палову Гілеаду, Аштарот і Эдрэю, гарады валадарства Ога ў Башане, сыны Махіра, сына Манасы, палова сыноў Махіра паводле сем'яў сваіх.

32 Гэтую спадчыну падзяліў Майсей на раўнінах Мааву за Ярданам насупраць Ерыхону, на ўсход ад Ерыхону.

33 А калену Левія ня даў спадчыны Майсей, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, Ён — спадчына іхняя, як Ён прамовіў да іх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help