ЭЗРА 10 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Эзр 10

1 І калі Эзра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад Домам Божым, сабралася да яго з усяго Ізраіля вельмі вялікая царква мужчынаў, жанчынаў і дзяцей, бо народ плакаў плачам вялікім.

2 I адказаў Шэханія, сын Ехіэля, з сыноў Эляма, і сказаў Эзры: «Мы сталіся нявернымі Богу нашаму і пабралі жонак чужынак з народаў зямлі гэтай, але цяпер ёсьць яшчэ надзея ў Ізраіля.

3 І цяпер заключым запавет з Богам нашым, што выправім усіх жонак і народжаных ад іх, паводле рады гаспадара майго і тых, якія трымцяць перад прыказаньнем Бога нашага, і няхай будзе паводле Закону!

4 Устань, бо на табе справа гэтая, і мы з табою. Будзь мужны і рабі!»

5 І ўстаў Эзра, і запрысяг князёў, сьвятароў і лявітаў, і ўсяго Ізраіля, што зробяць паводле слова гэтага; і яны прысягнулі.

6 І ўстаў Эзра спрад Дому Божага, і пайшоў у пакой Егаханана, сына Эліяшыва, і прыйшоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо ён быў у жалобе з прычыны здрады тых, што вярнуліся з палону.

7 І абвясьцілі гучна ў Юдэі і ў Ерусаліме ўсім сынам выгнаньня, каб яны сабраліся ў Ерусалім.

8 І ў кожнага, хто ня прыйдзе за тры дні, паводле рады князёў і старшыняў, уся маёмасьць ягоная будзе пад закляцьцем, а сам ён будзе адлучаны ад царквы тых, што вярнуліся з палону.

9 І сабраліся ўсе мужчыны Юды і Бэн’яміна за тры дні ў Ерусалім. Гэта дзявяты месяц, дваццаты дзень месяца. І ўвесь народ сядзеў на панадворку Дому Божага, дрыжучы з прычыны справы гэтай і ад дажджу.

10 І ўстаў Эзра сьвятар, і сказаў ім: «Вы сталіся нявернымі і ўзялі за жонак чужынак, каб павялічыць правіну Ізраіля.

11 І цяпер прынясіце падзяку ГОСПАДУ, Богу бацькоў вашых, і ўчыніце волю Ягоную, і аддзяліцеся ад народаў зямлі гэтай і ад жанчынаў чужынскіх».

12 I адказала ўся царква, і сказалі голасам вялікім: «Паводле слова Твайго мы так зробім!

13 Але народ шматлікі і час дажджоў, і няма сілы стаяць звонку. І гэтая праца не аднаго дня, і ня двух, бо шмат саграшылі мы ў справе гэтай.

14 Няхай князі нашыя стаяць за ўсю царкву, і няхай усе ў гарадах нашых, якія ўзялі жонак чужынскіх, прыйдуць у вызначаны час, і з імі старшыні кожнага гораду і судзьдзі ягоныя, аж пакуль не адвернецца ад нас ярасьць гневу Бога нашага за справу гэтую».

15 Толькі Ёнатан, сын Асагэля, і Яхзэя, сын Тыквы, паўсталі супраць гэтага, а Мэшулям і Шабэтай, лявіты, дапамагалі ім.

16 I зрабілі гэтак сыны выгнаньня. I аддзяліў Эзра сьвятар некаторых людзей, галоваў бацькоў, паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх па імёнах. I яны селі ў першы дзень дзясятага месяца дасьледаваць справу гэтую,

17 і скончылі да першага дня першага месяца з усімі мужчынамі, якія ўзялі жонак чужынскіх.

18 I былі знойдзены з сыноў сьвятарскіх, якія ўзялі за жонак чужынак, — з сыноў Ешуа, сына Ёцадака і братоў ягоных: Маасэя, Эліэзэр, Ярыў і Гедалія.

19 I яны далі руку сваю, што выправяць жонак сваіх, і вінаватыя барана са статку за правіну сваю.

20 А з сыноў Іммэра: Ханані і Зэвадыя.

21 З сыноў Харыма: Маасэя, Элія, Шэмая, Ехіэль і Узія.

22 З сыноў Пашхура: Эліаэнай, Маасэя, Ішмаэль, Натанаэль, Ёзавад і Эляса.

23 З лявітаў: Ёзавад, Шымэй і Келая, ён жа Келіта, Пэтахія, Юда і Эліэзэр.

24 Са сьпевакоў: Эліяшыў; а з прыдзьвернікаў: Шальлюм, Тэлем і Уры.

25 А з Ізраіля, з сыноў Пароша: Рамія, Іззія, Малькія, Міямін, Элеазар, Малькія і Бэная.

26 З сыноў Эляма: Маттанія, Захарыя, Ехіэль, Аўды, Ерэмот і Элія.

27 З сыноў Затту: Эліаэнай, Эліяшыў, Маттанія, Ерэмот, Завад і Азіза.

28 З сыноў Бэвая: Егаханан, Хананія, Заббай і Атлай.

29 З сыноў Бані: Мэшулям, Малух, Адая, Яшуў, Шэал і Ерэмот.

30 З сыноў Пахат-Маава: Адна, Хелал, Бэная, Маасэя, Маттанія, Бэцаліэль, Біннуй і Манаса.

31 З сыноў Харыма: Эліэзэр, Ішыя, Малхія, Шэмая, Сымон,

32 Бэн’ямін, Малух, Шэмарыя.

33 З сыноў Хашума: Маттэнай, Матата, Завад, Эліфэлет, Ерэмай, Манаса, Шымэй.

34 З сыноў Бані: Маадай, Амрам, Уіэль,

35 Бэная, Бэдэя, Келуху,

36 Ванія, Мэрэмот, Эліяшыў,

37 Маттанія, Маттэнай, Яасай,

38 Бані, Біннуй, Шымэй,

39 Шэлемія, Натан, Адая,

40 Махнадэвай, Шашай, Шарай,

41 Азарэль, Шэлемія, Шэмарыя,

42 Шальлюм, Амарыя, Язэп.

43 З сыноў Нэво: Еіэль, Маттытыя, Завад, Зэвіна, Яддай, Ёэль, Бэная.

44 Усе гэтыя ўзялі жонак чужынскіх, і з гэтых жанчынаў нарадзілі сыноў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help