ПСАЛЬМЫ 110 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 110

1 Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!»

2 Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: «Мей уладу сярод ворагаў тваіх!»

3 Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.

4 Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».

5 Госпад праваруч цябе ў дзень гневу Свайго скрышыць валадароў,

6 будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі.

7 Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help