ПСАЛЬМЫ 73 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 73

1 Псальм Асафа. Які добры Бог для Ізраіля, для тых, якія чыстыя сэрцам!

2 А ў мяне амаль не спатыкнуліся ногі мае, ледзь не пакаўзнуліся крокі мае.

3 Бо я пазайздросьціў тым, што хваляць сябе, убачыўшы супакой бязбожнікаў,

4 бо яны ня маюць гора аж да сьмерці і добра ўскормлена цела іхняе,

5 нядолі людзкой яны ня маюць, і, як у іншых лю-дзей, няма для іх.

6 Дзеля гэтага атачае шыю іхнюю пыха, ліхадзейства нібы шатамі атуляе іх.

7 Ад тлустасьці павылазілі вочы іхнія, прыходзіць больш за ўяўленьні сэрца.

8 Яны зьдзекуюцца і гавораць зласьліва; звысака гавораць пра крыўду.

9 Да неба ўзьнімаюцца вуснамі сваімі, а язык іхні па зямлі гуляе.

10 Дык туды і народ Ягоны паварочваецца, і шчодрыя воды выліваюцца на іх.

11 І яны кажуць: «Як Бог даведацца? І ці мае веданьне Найвышэйшы?»

12 Вось, гэткія ёсьць бязбожнікі, і ў спакоі вечным зьбіраюць яны багацьці.

13 Дык ці-ж зусім надарма я захоўваў у чыстасьці сэрца маё і абмываў у нявіннасьці рукі мае,

14 і білі мяне ўвесь дзень, і каралі мяне кожную раніцу?

15 Калі б я сказаў: «Буду думаць, як яны!» — я б гэтым адрокся ад пакаленьня сыноў Тваіх.

16 І я разважаў, каб зразумець гэта, і нядоляй гэта ў вачах маіх,

17 аж пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і тады зразумеў канец іхні.

18 Сапраўды, на коўзкім груньце Ты ставіш іх і пасылаеш на пагібель!

19 Як жа імгненна яны спустошаныя, загінулі, счэзьлі ад жаху!

20 Як сном пасьля абуджэньня, Ты, Госпадзе, збудзіўшыся, грэбуеш вобразам іхнім.

21 Бо згоркла сэрца маё і курчыліся ныркі мае,

22 я стаўся дурнем і ня ведаў нічога, і быў перад Табой, як жывёла,

23 але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,

24 Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу.

25 Каго ж я маю ў небе? І на зямлі апроч Цябе мне не даспадобы.

26 Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

27 Бо, вось, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты вынішчаеш кожнага, хто чужаложыць, Цябе.

28 А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help