ПСАЛЬМЫ 98 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 98

1 Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.

2 ГОСПАД зьявіў збаўленьне Сваё, перад вачыма народаў адкрыў праведнасьць Сваю.

3 Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.

4 Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Цешцеся, і радуйцеся, і выслаўляйце!

5 Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем!

6 На трубах і гукам рогу ўсклікайце перад абліччам Валадара ГОСПАДА!

7 Няхай мора гудзе і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім!

8 Няхай пляскаюць у далоні рэкі, і горы радуюцца разам

9 перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць паводле праведнасьці і народы — паводле справядлівасьці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help