ЭСТЭР 7 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Эст 7

1 І прыйшоў валадар і Аман на гасьціну да валадаркі Эстэр.

2 І сказаў валадар Эстэр таксама ў другі дзень, выпіўшы віна: «Якое жаданьне тваё, валадарка Эстэр? І будзе дадзена табе. І якая просьба твая? Нават палова валадарства, і будзе выканана».

3 І адказала валадарка Эстэр, і сказала: «Калі я знайшла ласку ў вачах тваіх, валадару, і калі валадару гэта добрым, няхай будзе падаравана мне жыцьцё маё паводле жаданьня майго і народ мой на просьбу маю!

4 Бо прададзены мы, я і народ мой, на вынішчэньне, забіцьцё і загубу. Калі б мы былі прада­дзены як нявольнікі і нявольніцы, я маўчала б, хоць пры­гнятальнік не аднагародзіў бы шкоды валадару».

5 І адказаў валадар Ахашвэрош, і сказаў валадарцы Эстэр: «Хто гэта такі? І дзе той, які напоўніў сэрца сваё, каб зрабіць гэтак?»

6 І сказала Эстэр: «Прыгнятальнік і вораг — гэты нягодны Аман!» І Аман спалохаўся перад абліччам валадара і валадаркі.

7 І валадар устаў ад піцьця віна ў гневе сваім, і у палацовы сад. А Аман стаў прасіць валадарку Эстэр за жыцьцё сваё, бо ён бачыў, што будзе канец ягоны ліхі ад валадара.

8 І валадар вярнуўся з палацовага саду ў дом, піў віно, а Аман быў упаўшы да ложку, на якім была Эстэр. І сказаў валадар: «Ці яшчэ згвалціш валадарку ў прысутнасьці маёй у доме?» Слова выйшла з вуснаў валадара, і закрылі аблічча Аману.

9 І сказаў Харбона, адзін з эўнухаў, які перад абліччам валадара: «Вось дрэва, што паставіў Аман для Мардэхая, які рабіў добрае для валадара, стаіць каля дому Амана, вышынёю на пяцьдзясят локцяў». І сказаў валадар: «Павесьце яго на ім».

10 І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help