ЛІКІ 28 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Лікі 28

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Няхай пільну­юць, каб у свой час складаць дары ахвярныя Мне і хлеб Мой, ахвяру агнявую на мілы пах Мне”.

3 І скажаш ім: “Гэта ахвяра агнявая, якую вы павінны складаць ГОСПАДУ: два аднагадовыя ягняты штодзень у ахвяру цэласпаленьня заўсёды.

4 Адно ягня складзіцё раніцай, а другое скла­дзіцё ўвечары,

5 і дзясятую эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацьвёртай гіну най­чысьцейшага алею як ахвяру хлебную.

6 Гэта цэласпаленьне заўсёднае, якое склалі вы на гары Сынай на мілы пах, ахвяра агнявая ГОСПАДУ.

7 І як ахвяру вадкую чацьвёртую частку гіну на кожнае ягня. На сьвятым месцы вылівайце ахвяру вадкую, сікеру для ГОСПАДА.

8 А другое ягня складзіцё ўвечары, і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую, як раніцаю. Гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.

9 А ў дзень суботы двух аднагадовых ягнятаў без заганы і дзьве дзясятыя мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую.

10 Гэта суботняя ахвяра цэласпаленьня на кожную суботу, апрача заўсёднай ахвяры цэласпаленьня і ахвяры вадкай.

11 А ў кожны першы вашага месяца складайце ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня: два бычкі, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.

12 На кожнага бычка палажыце тры дзясятыя пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную, і на кожнага барана — дзьве дзясятыя пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную,

13 і на кожнае ягня як ахвяру хлебную палажыце дзясятую пшанічнай мукі, запраўленай алеем. Гэта цэла­спаленьне, мілы пах, ахвяра агнявая ГОСПАДУ.

14 І ахвяра вадкая: палова гіну віна на бычка, адна трэцяя гіну на барана і адна чацьвёртая гіну на ягня. Гэта цэласпаленьне ў кожны першы дзень месяца на месяцы году.

15 І адзін казёл будзе складзены ГОСПАДУ ў ахвяру за грэх, апрача заўсёднай ахвяры цэласпаленьня і належная ахвяра вадкая.

16 А ў першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца — Пасха ГОСПАДА.

17 У пятнаццаты дзень гэтага месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці праснакі.

18 У першы дзень будзе сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы ў той дзень не рабіце.

19 І складзіце ахвяру агнявую, цэласпаленьне ГОСПАДУ: два бычкі, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы;

20 і ахвяру хлебную з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзясятыя на бычка, дзьве дзясятыя на барана,

21 і адна дзясятая на кожнага з сямі ягнят,

22 і аднаго казла ў ахвяру за грэх, каб перапрасіць за вас.

23 Апрача ранішняга цэла­спаленьня, якое цэласпаленьне заўсёднае, складайце гэтыя.

24 Такія будзеце складаць штодзень сем дзён, як спажыву, ахвяру агнявую, мілы пах ГОСПАДУ. Апрача цэласпаленьня заўсёднага і ахвяры вадкай будуць складацца.

25 А ў дзень сёмы будзе для вас сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы не рабіце.

26 У дзень пяршынаў, калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру з новага збожжа ў Тыдняў, будзе сьвяты сход, і ніякай працы, ніякай работы не рабіце.

27 І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: двух бычкоў, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят,

28 і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на барана

29 і адна дзясятая на кожнага з сямі ягнят.

30 І аднаго казла, каб перапрасіць за вас.

31 Апрача цэласпаленьня заўсёднага, і ахвяры хлебнай, і ахвяры вадкай, складайце; ахвяры маюць быць без заганы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help