1 І ён увёў мяне ў сьвятыню, і зьмераў філяры, і шэсьць локцяў з аднаго боку і шэсьць локцяў з другога боку, шырыня намёту.
2 Шырыня ўваходу — дзесяць локцяў, а бакі ўваходу — пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і зьмераў даўжыню ягоную — сорак локцяў, і шырыню ягоную — дваццаць локцяў.
3 І ўвайшоў у сярэдзіну, і зьмераў філяры пры ўваходзе — два локці, а ўваход — шэсьць локцяў, і шырыня ўваходу — сем локцяў.
4 І зьмераў даўжыню ягоную — дваццаць локцяў, а шырыня — дваццаць локцяў да пярэдняга боку сьвятыні. І ён сказаў мне: «Гэта Сьвятое Сьвятых».
5 І ён зьмераў мур Дому — шэсьць локцяў, а шырыня бакавога пакою — чатыры локці з усіх бакоў наўкола кругом Дому.
6 І гэтых бакавых пакояў, пакой пры пакоі, — трыццаць у тры шэрагі; і яны абапіраліся на мур, які пабудаваны ўздоўж Дому з усіх бакоў наўкола для падтрыманьня бакавых пакояў, і не абапіраліся на мур Дому.
7 І ён пашыраўся ўгару да бакавых пакояў, бо галерэі ішлі вакол Дому. Дзеля гэтага шырыня Дому ўгары была большай, і знізу ўваходзілі ў верхні праз сярэдні.
8 І я бачыў узвышэньне вакол Дому з усіх бакоў. Падваліны бакавых пакояў мелі на цэлы прут — шэсьць локцяў.
9 Шырыня муру, які з вонкавага боку бакавых пакояў, — пяць локцяў. І вольнае месца ёсьць паміж бакавымі пакоямі пры Доме.
10 І паміж пакоямі адлегласьць у дваццаць локцяў з усіх бакоў вакол Дому.
11 А выхад з бакавога пакою на адкрытую прастору, адзін выхад на шлях на поўнач, і адзін выхад на поўдзень, а шырыня вольнага месца — пяць локцяў з усіх бакоў вакол.
12 Будынак, які быў перад адгароджанай прасторай на шляху на захад, шырыню ў семдзясят локцяў, мур будынку шырыню пяць локцяў з усіх бакоў кругом і даўжыню дзевяноста локцяў.
13 І ён зьмераў Дом, даўжыня ягоная — сто локцяў, а адгароджаная прастора, будынак і муры ягоныя — сто локцяў.
14 Шырыня пярэдняга боку Дому з адгароджанай прасторай на ўсход — сто локцяў.
15 І ён зьмераў даўжыню будынку перад адгароджанай прасторай, якая за ім, галерэі з аднаго і другога боку — сто локцяў. А сьвятыня ўнутраная і прысенкі панадворку,
16 парогі, вокны закратаваныя і галерэі вакол трох насупраць парогу былі ашаляваныя дрэвам з усіх бакоў наўкола ад зямлі да вокнаў, а вокны зачыненыя.
17 Над уваходам і аж да ўнутранай Дому і навонкі, і на ўсіх сьценах з усіх бакоў наўкола, унутры і звонку,
18 зроблены херувімы і пальмы, па адной пальме паміж двума херувімамі; і два абліччы ў херувіма,
19 аблічча чалавечае да пальмы з аднаго боку, і аблічча льва ў бок пальмы з другога боку. І зроблена ў-ва ўсім Доме з усіх бакоў наўкола.
20 Ад зямлі аж па-над уваход былі зроблены херувімы і пальмы на сьцяне сьвятыні.
21 Сьвятыня мела чатырохкутныя вушакі, а перад абліччам Сьвятога было штосьці, што выглядала нібыта
22 ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці, у два локці даўжыні і ў два локці шырыні, а рогі ягоныя, падставы і сьценкі ягоныя — з дрэва. І ён прамовіў да мяне: «Гэта стол, які перад абліччам ГОСПАДА».
23 І Сьвятыня дзьверы падвойныя, і Сьвятое.
24 Гэтыя дзьверы падвойныя мелі дзьве форткі рухомыя. Дзьве форткі — адны, і дзьве форткі — другія.
25 І былі зроблены на іх, на дзьвярах Сьвятыні, херувімы і пальмы; яны зроблены так, як на сьценах, і ганак драўляны перад прысенкам звонку,
26 а вокны закратаваныя і пальмы былі з аднаго і з другога боку на сьценах прысенку, і ў бакавых пакоях Дому, і на ганку.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.