1 ЛЕТАПІСАЎ 25 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Лет 25

1 І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:

2 з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.

3 Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.

4 Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт.

5 Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

6 Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.

7 І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў — дзьвесьце восемдзясят восем.

8 І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань.

9 І выпала першае жэрабя ад Асафа на Язэпа; другім Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць;

10 трэці — Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

11 чацьвёрты — Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

12 пяты — Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

13 шосты — Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

14 сёмы — Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

15 восьмы — Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

16 дзявяты — Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

17 дзясяты — Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

18 адзінаццаты — Азарэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

19 дванаццаты — Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

20 трынаццаты — Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

21 чатырнаццаты — Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

22 пятнаццаты — Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

23 шаснаццаты — Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

24 сямнаццаты — Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

25 васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

26 дзевятнаццаты — Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

27 дваццаты — Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

28 дваццаць першы — Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

29 дваццаць другі — Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

30 дваццаць трэці — Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

31 дваццаць чацьвёрты — Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і ратоў ягоных дванаццаць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help