ПСАЛЬМЫ 102 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 102

1 Малітва прыгнечанага, калі ён зьнемагае і перад ГОСПАДАМ вылівае смутак свой.

2 ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, і лямант мой няхай дойдзе да Цябе!

3 Не хавай аблічча Твайго ад мяне ў дзень уціску, прыхілі да мяне вуха Тваё ў дзень, калі клічу; хутчэй адкажы мне.

4 Бо зьніклі, як дым, дні мае, і косткі мае выпаленыя як у гарне.

5 Скошанае як трава і высахлае сэрца маё, ажно забываюся я есьці хлеб свой.

6 Ад голасу ўздыханьня майго косткі мае прыляпіліся да цела майго.

7 Я падобны да пэлікана ў пустыні, стаўся як пугач сярод спусташэньня.

8 Я ня сплю і стаўся як птушка самотная на даху.

9 Увесь дзень зьневажаюць мяне ворагі мае; тыя, што сьмяюцца з мяне, запрысягнуліся супраць мяне.

10 Бо я ем попел як хлеб, і напой мой са сьлязьмі мяшаю

11 праз гнеў і абурэньне, бо Ты падняў мяне і кінуў.

12 Дні мае, быццам цені, зьнікаюць, і я сохну, быццам трава.

13 А Ты, ГОСПАДЗЕ, будзеш жыць на вякі, і памяць Твая — з пакаленьня ў пакаленьне.

14 Ты паўстанеш, зьлітуешся над Сыёнам, бо час дараваць яму, бо прыйшла пара.

15 Бо слугі Твае маюць ласку да камянёў ягоных і літасьць — над пылам ягоным.

16 І будуць баяцца народы імя ГОСПАДА, і ўсе валадары зямныя — славы Тваёй,

17 бо адбудаваў ГОСПАД Сыён і даў убачыць Сябе ў славе Сваёй.

18 Ты прыхіліўся да малітвы прыніжанага і не пагардзіў малітвамі іхнімі.

19 Будзе запісана гэта для пакаленьня наступнага, і народ, які будзе створаны, будзе хваліць ГОСПАДА,

20 бо Ён глянуў з вышыні сьвятасьці Сваёй, паглядзеў ГОСПАД з нябёсаў на зямлю,

21 каб пачуць стогны вязьня, каб вызваліць сыноў, сказаных на сьмерць,

22 каб апавядалі на Сыёне імя ГОСПАДА, і хвалу Ягоную — у Ерусаліме,

23 калі разам зьбяруцца народы і валадарствы, каб служыць ГОСПАДУ.

24 Змардаваў Ён у дарозе сілу маю, скараціў дні мае.

25 Я кажу: «Божа мой, не вазьмі Ты мяне ў палове дзён маіх! З пакаленьня ў пакаленьне гады Твае!

26 Здаўна Ты заснаваў зямлю, і нябёсы — твор рук Тваіх.

27 Яны згінуць, а Ты застанешся; і ўсе яны, як адзеньне, спарахнеюць, як вопратку іх пераменіш, і яны пераменяцца;

28 а Ты — Той самы, і гады Твае ня маюць канца!

29 Сыны слугаў Тваіх будуць жыць, і насеньне іхняе будзе ўмацаванае перад абліччам Тваім».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help