ЭЗЭКІЭЛЬ 42 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Эзк 42

1 І ён вывеў мяне на панадворак вонкавы шляхам у накірунку на поўнач і завёў мяне ў пакой, які насупраць адгароджанай прасторы і насупраць будынку з паўночнага боку.

2 З пярэдняга боку даўжыня ягоная — сто локцяў, выхад на поўнач, а шырыня — пяцьдзясят локцяў.

3 Насупраць — дваццаць панадворку ўнутранага, і насупраць — узвышэньне, якое на панадворку вонкавым, і галерэі адна ўздоўж другой на трох.

4 А перад пакоямі праход шырынёю ў дзесяць локцяў унутры, на адлегласьць у сто локцяў, і ўваход у яго з поўначы.

5 Верхнія пакоі былі вузейшыя за ніжнія і сярэднія будынку, бо галерэі займалі частку.

6 Былі яны трохпавярховыя і ня мелі слупоў такіх, як слупы на панадворках, і таму былі вузейшыя за ніжнія і сярэднія, якія на зямлі.

7 А мур, які звонку ўздоўж пакояў у накірунку вонкавага панадворку насупраць пакояў, даўжыню ў пяцьдзясят локцяў.

8 Бо даўжыня пакояў, якія пры вонкавым панадворку, — пяцьдзясят локцяў, а тых, што перад Сьвятыняй — сто локцяў.

9 А пад тымі пакоямі — праход ад усходу, калі ўваходзіць у іх з вонкавага панадворку.

10 На шырыню муру панадворку шляхам на поўдзень перад адгароджанай прасторай і перад будынкам — пакоі.

11 І дарога перад імі, як у пакоі, якія на шляху на поўнач, як у даўжыню, так і ў шырыню, з усімі іхнімі выхадамі, уладкаваньнямі і ўваходамі.

12 А ўваходы ў пакоі, якія на шляху на поўдзень, былі як уваход на пачатку праходу, які перад адпаведным мурам, на шляху на ўсход, калі ўваходзіць у яго.

13 І сказаў ён мне: «Пакоі паўночныя і пакоі паўднёвыя, якія перад адгароджанай прасторай, гэта пакоі сьвятыя, дзе сьвятары, якія набліжаюцца да ГОСПАДА, спажываюць сьвятое сьвятых; там яны складаюць сьвятое сьвятых, ахвяры хлебныя, ахвяры за грэх і ахвяры аднагараджэньня, бо гэта месца сьвятое.

14 Калі сьвятары ідуць, яны не павінны выходзіць з гэтага месца сьвятога на вонкавы панадворак, але там скінуць шаты свае, у якіх служэньне сваё, бо яны сьвятыя, і апрануць шаты іншыя, і наблізяцца да для народу».

15 І ён скончыў мераць унутраныя Дому, павёў мяне шляхам да брамы, зьвернутай на шлях на ўсход, і зьмераў з усіх бакоў наўкола.

16 Ён зьмераў бок усходні прутом меральным: пяцьсот прутоў прутом меральным наўкола.

17 Зьмераў бок паўночны: пяцьсот прутоў прутом меральным наўкола.

18 І зьмераў бок паўднёвы: пяцьсот прутоў прутом меральным.

19 І павярнуўся да заходняга боку, і намераў пяцьсот прутоў прутом меральным.

20 Ён зьмераў чатыры бакі. Мур быў з усіх бакоў наўкола даўжынёю ў пяцьсот і шырынёю ў пяцьсот, каб аддзяліць сьвятое ад звычайнага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help