ІСАЯ 18 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 18

1 Гора зямлі бразгатлівых крылаў, якая на другім баку рэкаў Кушу,

2 якая пасылае паслоў праз мора ў лайбах з трысьнёгу па абліччы вады,: «Ідзіце, пасланцы шпаркія, да народу высокага і бліскучага, да народу страшнага здаўна і цяпер, да народу дужага, які топча, зямлю якога перацінаюць рэкі».

3 Усе жыхары сусьвету, якія засяляюць зямлю, глядзіце, калі ўзьнімецца сьцяг на гарах, і слухайце, калі затрубіць труба!

4 Бо гэта сказаў мне ГОСПАД: «Я буду ў супакоі і буду глядзець з месца сялібы Маёй, як цеплыня ясная пры сьвятле, як воблака роснае ў сьпёку жніва».

5 Бо перад жнівом, калі адквітнее і нясьпелае станецца сьпелымі гронкамі, тады Ён абрэжа галіны сярпом, а атожылкі абсячэ і выкіне.

6 І будуць яны пакінутыя для драпежных птушак на гарах і для скаціны на зямлі; і летам будуць імі драпежныя птушкі, а ўся скаціна зямлі будзе імі зімою.

7 У той час прынясе дар для ГОСПАДА Магуцьцяў народ высокі і бліскучы, народ страшны здаўна і цяпер, народ дужы, які топча, зямлю якога перацінаюць рэкі, на месца ГОСПАДА Магуцьцяў, на гару Сыён.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help