ЭЗЭКІЭЛЬ 14 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Эзк 14

1 І прыйшлі да мяне некаторыя са старшыняў Ізраіля, і селі перад абліччам маім.

2 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

3 «Сыне чалавечы, гэтыя людзі ўвялі ў сэрцы свае ідалаў сваіх і паставілі перад абліччам сваім тое, што было прычынаю грэху іхняга. Ці ж пытаючыся, будуць пытацца ў Мяне?

4 Дзеля гэтага прамовіш да іх і скажаш ім: “Гэта кажа Гос­пад ГОСПАД. Кожны чалавек з дому Ізраіля, які ўвёў ідалаў сваіх у сэрца сваё і паставіў перад аблічча сваё тое, што было прычынаю грэху ягонага, і прыйдзе да прарока, Я, ГОС­ПАД, адкажу яму адпаведна да ліку ідалаў ягоных,

5 каб выявіць сэрца дому Ізраіля, які адвярнуўся ад Мяне з прычыны ўсіх ідалаў сваіх”.

6 Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОС­ПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад ідалаў вашых, і ад усіх брыдотаў вашых адвярніце абліччы вашыя.

7 Бо кожнаму чалавеку з дому Ізраіля і прыхадню, які пасяліўся ў Ізраілі, якія адвярнуліся ад Мяне, і ўвялі ў сэрца сваё ідалаў сваіх, і паставілі перад абліччам сваім тое, што было прычынаю грэху іхняга, і прыйшлі да прарока, каб праз яго спытацца ў Мяне, Я, ГОСПАД, адкажу яму.

8 І Я зьвярну аблічча Маё суп­раць чалавека таго, і зраблю яго знакам і прыказкай, і вынішчу яго з народу Майго, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.

9 А калі б прарок дазволіў сабе ашукацца і прамовіў слова, Я, ГОСПАД, вазьму прарока таго, і выцягну руку Маю супраць яго, і зьнішчу яго спаміж народу Майго, Ізраіля.

10 І яны панясуць беззаконьні свае! Беззаконьне прарока будзе такім, як і таго, які ў яго пытаўся,

11 каб дом Ізраіля не адыходзіўся больш ад Мяне і не паганіўся больш ніякімі бунтамі сваімі. І будуць яны для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, кажа Госпад ГОСПАД”».

12 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

13 «Сыне чалавечы, калі якая зямля саграшыць супраць Мяне нявернасьцю, Я выцягну руку Маю супраць яе і зламлю падпору хлеба, і спашлю на яе голад, і вынішчу на ёй чалавека і быдла.

14 І калі будуць тры чалавекі пасярод яе: Ной, Данііл і Ёў, яны дзеля праведнасьці сваёй захаваюць жыцьцё сваё, кажа Госпад ГОСПАД.

15 Калі Я прывяду дзікіх зьвяроў на зямлю гэтую і зраб­лю яе бясплоднай, і станецца яна пусткаю, каб ніхто акрамя дзікіх зьвяроў не праходзіў там,

16 і калі пасярод яе будуць тры чалавекі гэтыя, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не захаваюць яны ані сыноў, ані дачок, яны захаваюць саміх сябе, а зямля станецца пусткаю.

17 Або калі Я прывяду меч на зямлю гэтую і скажу: “Няхай меч пройдзе праз зямлю гэтую, і зьнішчыць на ёй чалавека і быдла”,

18 і калі будуць пасярод яе тры чалавекі гэтыя, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не захаваюць яны ані сыноў, ані дачок, але захаваюць саміх сябе.

19 Або калі Я спашлю заразу на зямлю гэтую і ў крыві выльлю гнеў Мой на яе, каб зьнішчыць на ёй чалавека і быдла,

20 і калі Ной, Данііл і Ёў будуць пасярод яе, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не захаваюць яны ані сыноў, ані дачок, але дзеля праведнасьці сваёй яны захаваюць душу сваю.

21 Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Нават калі Я прывяду на Ерусалім гэтыя чатыры зьнішчальныя плягі Мае: меч, голад, дзікіх зьвяроў і заразу, каб зьнішчыць у ім чалавека і быдла,

22 вось, яшчэ застануцца захаваныя сыны і дочкі, якіх выведуць з яго. Вось, яны прыйдуць да вас, і вы ўбачыце шляхі іхнія і ўчынкі іхнія, і будзеце мець пацяшэньне пасьля ліха, якое Я прывёў на Ерусалім, пасьля ўсяго, што Я прывёў на яго.

23 І яны пацешаць вас, калі ўбачыце шляхі іхнія і ўчынкі іхнія, і даведаецеся, што не без падставаў было ўсё гэта, што Я яму зрабіў, кажа Госпад ГОСПАД”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help