ПСАЛЬМЫ 141 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 141

1 Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, клічу Цябе! Пасьпяшайся да мяне! Прыхілі вуха на голас мой, калі клічу да Цябе!

2 Няхай будзе малітва мая як кадзіла перад абліччам Тваім, а ўзьніманьне рук маіх — як дар вечаровы!

3 Пастаў, ГОСПАДЗЕ, варту вуснам маім, захоўвай дзьверы губаў маіх!

4 Ня дай прыхіліцца сэрцу майму да словаў ліхіх, да чыненьня справаў бязбожных з людзьмі злачыннымі, і няхай ня буду я есьці ласункі іхнія.

5 Няхай б’е мяне праведнік, міласэрнасьць; няхай карае мяне, алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.

6 Няхай будуць скінутыя ў рукі Скалы судзьдзі іхнія, і пачуюць яны словы мае, бо яны прыемныя.

7 Быццам нехта трушчыць і сячэ на зямлі, так сыплюцца косткі нашыя ў пашчу пекла.

8 Але да Цябе, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, вочы мае; у Табе я маю надзею, не зруйнуй Ты душы маёй.

9 Захавай Ты мяне ад пасткі, што яны наставілі на мяне, ад сіла, злачынцы.

10 Няхай патрапяць усе разам бязбожнікі ў сеці свае, а я абміну іх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help