ІСАЯ 9 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 9

1 У часы мінулыя Ён адкінуў зямлю Завулёна і зямлю Нэфталі; але ў будучыні праславіць шлях да мора, другі бок Ярдану, Галілею паганскую.

2 Народ, які ходзіць у цемры, убачыў сьвятло вялікае, над жыхарамі зямлі ценю сьмерці сьвятло зазьзяла.

3 Ты памножыў народ і павялічыў радасьць. Яны будуць радавацца перад абліччам Тваім, як радуюцца ў жніва, як цешацца, дзелячы здабычу.

4 Бо ярмо цяжару ягонага, кій, плячах ягоных, дубец крыўдзіцеля ягонага Ты зламаў як у дзень Мадыяну.

5 Бо кожны бот вайсковы, які шоргае гучна, і кожны плашч, заліты крывёю, будзе на спаленьне, на спажыву агню.

6 Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам, улада на плячах Ягоных, і назавуць імя Ягонае: Цудоўны Дарадца, Бог Магутны, Бацька Вечнасьці, Князь Супакою.

7 Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.

8 Слова паслаў Госпад на Якуба, і ўпала яно на Ізраіля,

9 і даведаецца яго ўвесь народ; Эфраім і жыхары Самарыі, якія з пыхаю і ганарлівасьцю сэрца кажуць:

10 «Цэглы пападалі, а мы пабудуем з камянёў; сьсеклі сікаморы, мы заменім кедрамі!»

11 І ГОСПАД падняў прыгнятальніка Рэцына на яго і ворагаў ягоных павярнуў,

12 Сірыю — з усходу, а Філістынцаў — з захаду, і яны жэрлі Ізраіля поўнай пашчай. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.

13 Але народ не павярнуўся да Таго, Хто пабіў яго, і ГОСПАДА Магуцьцяў яны не шукалі.

14 І адрэзаў ГОСПАД у Ізраіля галаву і хвост, пальму і чарот у адзін дзень.

15 Стары і паважаны — гэта галава, а прарок, які вучыць хлусьні — гэта хвост.

16 І сталася, што тыя, якія вядуць народ гэты, зводзяць яго, і тыя, якіх яны вядуць, гінуць.

17 Дзеля гэтага Госпад ня будзе радавацца дзеля юнакоў ягоных, і над сіротамі ягонымі і ўдовамі ягонымі ня зьлітуецца, бо ўсе — крывадушнікі і ліхотнікі, і ўсе вусны гаво­раць глупства. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.

18 Бо разгарэлася бязбожнасьць, як агонь, зьядае церні і асот, і палае ў гушчары лесу, і ўзнімаюцца слупы дыму.

19 Ад гневу ГОСПАДА Магуцьцяў загарыцца зямля, і народ станецца спажывай агню, і не пашкадуе чалавек брата свайго.

20 І будзе рэзаць з правага боку, і будзе галодны; і будзе есьці з левага боку, і не насыціцца; кожны будзе есьці цела рамяна свайго;

21 Манаса — Эфраіма, а Эфраім — Манасу, і абодва разам — Юду. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help