ПСАЛЬМЫ 108 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 108

1 Сьпеў. Псальм Давіда.

2 Умацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць ў славе маёй!

3 Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!

4 Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў,

5 бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.

6 Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй слава Твая!

7 Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!

8 Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем і даліну Сукот разьмераю.

9 Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй! Юда — заканадаўца Мой!

10 Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над Філістынскай радасна гукаць буду!»

11 Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?

12 Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?

13 Дай нам успамогу ў прыгнечаньні, бо марны ратунак чалавечы.

14 З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help