ІСАЯ 17 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 17

1 Цяжар адносна Дамаску. Вось, Дамаск перастане быць горадам, і станецца купай руінаў.

2 Пакінутыя будуць гарады Араэру і стануцца для чародаў, і будуць адпачываць, і ніхто ня будзе палохаць.

3 І зьнікнуць гарады ўмацаваныя з Эфраіму і валадарства — з Дамаску, а рэшта Араму будзе як слава сыноў Ізраіля, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

4 І станецца ў той дзень, што слава Якуба зьменшыцца, а тлустасьць цела ягонага схуднее.

5 І станецца так, нібыта жнец жне збожжа і рамяно ягонае зразае каласы. І станецца, нібыта зьбіраюць каласы ў даліне Рэфаім.

6 І застанецца ў яго недазьбіранае, як бывае пры зборы алівак, дзьве або тры аліўкі на самым версе, чатыры або пяць на галінках плодных, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля.

7 У той дзень будзе ўглядацца чалавек на Таго, Хто зрабіў яго, і вочы ягоныя будуць глядзець на Сьвятога Ізраіля.

8 І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.

9 У той дзень умацаваныя гарады ягоныя будуць, як пакінутыя ў лясах і на вяршынях, якія пакінулі перад сынамі Ізраіля, і будзе пустэча.

10 Бо ты забыўся на Бога збаўленьня твайго і пра скалу апоры тваёй ня памятаў, і таму ты пасадзіў сады для пацяшэньня і пасеяў вінаград чужынскі.

11 У дзень, калі ты садзіў яго, ты клапаціўся, каб яно расло і каб пасеянае табой рана расквітнела, прападзе жніво ў дзень немачы і болю невылечнага.

12 Гора! Мноства шматлікіх народаў, яны шумяць як шуміць мора. Гармідар плямёнаў, яны бушуюць, як бушу­юць воды магутныя.

13 Бушуюць плямёны, як бушуюць воды вялікія; але пасварыцца на іх, і яны ўцякуць далёка, і будуць падхопленыя ветрам як мякіна на гарах і як віхор перад бурай.

14 час вечаровы, і вось, вусьціш! І перад раніцай ужо няма яго. Гэткая доля тых, якія нас рабавалі, такі лёс крыўдзіцеляў нашых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help