ІСАЯ 8 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 8

1 І сказаў ГОСПАД да мяне: «Вазьмі сабе табліцу вялікую і напішы на ёй літарамі чалавечымі: “Магер-Шалал-Хаш-Баз”».

2 І ўзяў я для сябе сьведкаў верных — Урыю сьвятара і Захарыю, сына Евэрэхіі.

3 І я наблізіўся да прарочыцы, і яна зачала, і нарадзіла сына. І сказаў ГОСПАД мне: «Назаві імя ягонае Магер-Шалал-Хаш-Баз,

4 бо перш, чым хлопец навучыцца клікаць “тата мой” і “мама мая”, занясуць багацьці Дамаску і здабычу Самарыі перад аблічча валадара Асірыйскага».

5 І працягнуў ГОСПАД прамаўляць да мяне яшчэ, кажучы:

6 «За тое, што народ гэты адкідае воды Шыляаху, якія цякуць паволі, а захапляецца Рэцынам і сынам Рэмаліі,

7 таму вось, Госпад узьніме на іх воды ракі, магутныя і шматлікія — валадара Асірыйскага і ўсю славу ягоную, і ўзьнімецца па-над усе рэчышчы свае, і выльецца з усіх берагоў сваіх;

8 і разальецца ў Юдзе, і затопіць, і падымецца высока аж да шыі, і крылы ейныя будуць раскінутыя на ўсю шырыню зямлі тваёй, Іммануэль!»

9 «Рабіце ліхоту, народы, і будзеце напалоханыя, і прыхіліце вуха, усе землі далёкія! Падперажыцеся, і будзеце напалоханыя. Падперажыцеся, і будзеце напалоханыя!

10 Радзьце раду,, і яна ня зьдзейсьніцца. Прамаўляйце слова, і ня станецца, бо з намі Бог».

11 Бо гэта сказаў мне ГОСПАД, калі схапіў рукою і перасьцярог мяне, каб я не хадзіў шляхам народу гэтага, кажучы:

12 «Не называйце змовай тое, што народ гэты заве змовай, і таго, чаго ён баіцца, ня бойцеся і не палохайцеся.

13 ГОСПАДА Магуцьцяў, Яго сьвяціце, Ён — страх ваш, і Ён палохае вас.

14 І Ён будзе сьвятыняй, камянём спатыкненьня і скалой спакусы для абодвух дамоў Ізраіля, пасткай і сілом для жыхароў Ерусаліму.

15 І спатыкнуцца аб іх шматлікія, і ўпадуць, і разаб’юцца, патрапяць у сіло і будуць злоўленыя».

16 Завяжы сьведчаньне, запячатай Закон вучняў Маіх.

17 І я буду чакаць ГОСПАДА, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, і буду спадзявацца на Яго.

18 Вось я і дзеці, якіх даў мне ГОСПАД. Мы — на знак і на перасьцярогу ў Ізраілі ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Які жыве на гары Сыён.

19 І калі скажуць вам: «Спытайцеся ў тых, якія выклікаюць духаў памерлых і ў варажбітоў, якія цьвіркочуць і мармычуць»,: «Ці ж народ ня мусіць зьвяртацца да Бога свайго? Ці ж у памёршых пра жывых?»

20 да Закону і да сьведчаньня! Калі яны ня будуць казаць паводле слова гэтага, няма для іх зараніцы.

21 І будзе ён бадзяцца па ўцісканы і галодны. І станецца, калі ён згаладнее, будзе гневацца і будзе праклінаць валадара свайго і Бога свайго, і гляне ўгару,

22 і паглядзіць на зямлю, і вось, гора і цемра, і цемрадзь уціску, і змрок непраглядны. Але ня будзе цемрадзь для таго, хто ўцісканы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help