ПСАЛЬМЫ 114 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 114

1 Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужынскага,

2 стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — панаваньня Ягонага.

3 Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.

4 Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.

5 Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?

6 Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?

7 Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якуба,

8 Які перамяняе скалу ў возера воднае, крэмень — у крыніцу водаў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help