ЯРЭМІЯ 44 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Яр 44

1 Слова, якое было да Ярэміі адносна ўсіх Юдэяў, якія жылі ў зямлі Эгіпецкай, якія жылі ў Мігдоле, у Тахпанхэсе, у Нофе і ў зямлі Патрос, кажучы:

2 «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вы бачылі ўсё ліха, якое Я спаслаў на Ерусалім і на ўсе гарады Юды. І вось, яны зруйнаваныя ў дзень гэты, і няма ў іх жыхароў

3 за ліхоту, якую яны ўчынілі, каб гнявіць Мяне, ходзячы кадзіць і служыць іншым багам, якіх ня ведалі ані яны, ані вы, ані бацькі вашыя.

4 І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: “Не рабіце, прашу, рэчаў, якія Я ненавіджу!”

5 Але яны ня слухалі, і не прыхілілі вушы свае, каб адвярнуцца ад ліхоты сваёй і каб не кадзіць багам чужым.

6 І выліліся гнеў Мой і лютасьць Мая, і запалалі ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, і сталіся яны руінаю і пусткаю, як сёньня.

7 І цяпер гэта кажа ГОС­ПАД, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Навошта вы чыніце зло вялікае душам вашым, каб былі вынішчаныя ў вас пасярод Юды мужчыны, жанчыны, дзеці і немаўляты, каб не засталося з вас рэшты?

8 Навошта вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук вашых, калі кадзіце багам чужым у зямлі Эгіпецкай, куды вы прыйшлі, каб там пасяліцца, каб былі вы зьнішчаныя і каб сталіся праклёнам і пасьмешышчам для ўсіх народаў зямлі?

9 Ці вы забыліся пра ліхоту бацькоў вашых і ліхоту валадароў Юды, і ліхоту жонак іхніх, пра ліхоту вашую і пра ліхоту жонак вашых, якую вы чынілі ў зямлі Юды і на вуліцах Ерусаліму?

10 Да дня сёньняшняга вы не ўпакорыліся, і не баіцёся, і ня ходзіце паводле Закону Майго і прыказаньняў Маіх, якія Я даў вам перад абліччам вашым і перад абліччам бацькоў вашых.

11 Дзеля гэтага так кажа ГОС­ПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я зьвярну аблічча Маё супраць вас на зло, каб зьнішчыць усяго Юду.

12 І прыбяру рэшту Юды, якія зьвярнулі абліччы свае, каб ісьці ў зямлю Эгіпецкую, каб там пасяліцца, і загінуць усе ў зямлі Эгіпецкай, і ўпадуць ад мяча і ад голаду, і загінуць ад малога да вялікага, і паўміраюць ад мяча і ад голаду, і стануцца праклёнам, страхоцьцем, зьнявагаю і ганьбаю.

13 І Я наведаю тых, якія жывуць у зямлі Эгіпецкай, як наведаў Ерусалім, мячом, голадам і заразаю.

14 І ня будзе ўцекача і выратаванага з рэшты Юды, якія прыйшлі, каб пасяліцца ў зямлі Эгіпецкай, каб вярнуцца ў зямлю Юды, куды яны прагнуць усёй душою вярнуцца і жыць там. Але ня вернецца, хіба недабіткі».

15 І адказалі Ярэміі ўсе мужчыны, якія ведалі, што жонкі іхнія кадзяць багам чужым, і ўсе жанчыны, якія стаялі ў царкве вялікай, і ўвесь народ, які жыў у зямлі Эгіпецкай у Патросе, кажучы:

16 «Слова, якое ты прамаўляў да нас у імя ГОСПАДА, мы ня будзем слухаць ад цябе.

17 Бо, выконваючы, мы выканаем усе словы, якія выйшлі з вуснаў нашых, і будзем кадзіць валадарцы неба, і будзем выліваць для яе ахвяры вадкія, як рабілі мы, і бацькі нашыя, валадары нашыя і князі нашыя ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, і мы былі насычаны хлебам, і было нам добра, і ліха мы ня бачылі.

18 Але з таго часу, калі мы перасталі кадзіць валадарцы неба і выліваць для яе ахвяры вадкія, бракуе нам усяго, і мы гінем ад мяча і голаду».

19: «Калі мы кадзім валадарцы неба і калі выліваем для яе ахвяры вадкія, хіба бяз мужоў нашых, ці робім для яе печыва з вобразам ейным і выліваем ахвяры вадкія?»

20 І сказаў Ярэмія ўсяму народу, мужчынам, жанчынам і ўсім людзям, якія адказалі яму словам, кажучы:

21 «Хіба тое кадзіла, якое вы палілі ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, вы і бацькі вашыя, валадары вашыя і князі вашыя, і народ зямлі, князі і просты народ, ГОСПАД ня памятае яго і не ўвайшло яно ў сэрца Ягонае?

22 І ня мог ГОСПАД больш зносіць ліхоцьце ўчынкаў вашых і брыдоты, якія вы чынілі. І сталася зямля вашая руінаю, пустэчаю і праклёнам, без жыхароў, як сёньня.

23 За тое, што вы кадзілі і што грашылі супраць ГОСПАДА, і ня слухалі голасу ГОСПАДА, і не хадзілі паводле Закону Ягонага, паводле прыказаньняў Ягоных і паводле сьведчаньняў Ягоных, спаткала вас гэткае ліха, як сёньня».

24 І сказаў Ярэмія ўсяму народу і ўсім жанчынам: «Слухайце слова ГОСПАДА, увесь Юда, які ў зямлі Эгіпецкай!

25 Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, кажучы: “Вы і жонкі вашыя прамаўляеце вуснамі вашымі і робіце рукамі вашымі, кажучы: "Выконваючы, выканаем шлюбаваньні нашыя, якія мы абяцалі, каб кадзіць для валадаркі неба і выліваць для яе ахвяры вадкія". Выконваючы, выконвайце шлюбаваньні вашыя і, зьдзяйсьняючы, зьдзяйсьняйце абяцаньні вашыя!”

26 Дзеля гэтага паслухай слова ГОСПАДА, ты, увесь Юда, які жыве ў зямлі Эгіпецкай. Вось, Я прысягаю на імя Маё вялікае, кажа ГОСПАД, што ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай ня будзе больш клікаць імя Маё вуснамі ніхто з мужоў Юды, кажучы: “Як жывы Гос­пад ГОСПАД!”

27 Вось, Я чуваю над вамі на зло, а не на дабро. І загінуць усе мужы Юды, якія ў зямлі Эгіпецкай, ад мяча і голаду аж да зьнішчэньня іх.

28 Тыя, што ўратуюцца ад мяча, вернуцца з зямлі Эгіпецкай у зямлю Юды ў малой лічбе, і даведаецца ўся рэшта Юды, якія прыйшлі ў зямлю Эгіпецкую, каб пасяліцца там, чыё слова зьдзейсьніцца, Маё ці іхняе.

29 І гэта будзе для вас знакам, кажа ГОСПАД, што Я наведаю вас у месцы гэтым, каб вы даведаліся, што спаўняючыся, споўняцца словы Мае пра вас на зло.

30 Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я аддам фараона Хофру, валадара Эгіпецкага, у рукі ворагаў ягоных і рукі тых, якія шукаюць душы ягонай, як Я аддаў Сэдэкію, валадара Юды, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, ворага ягонага, які шукаў душу ягоную”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help