ПСАЛЬМЫ 62 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 62

1 Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.

2 Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

3 Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык я не пахіснуся.

4 Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе забіць, як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца.

5 Яны толькі і радзяцца, як скінуць з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях)

6 Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.

7 Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык не пахіснуся.

8 У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу.

9 На Яго спадзявайся ў кожны час, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях)

10 Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!

11 Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!

12 Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.

13 І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help