ПСАЛЬМЫ 28 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 28

1 Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой, каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, якія зыходзяць у магілу.

2 Пачуй голас маленьня майго, калі я галашу да Цябе, калі ўзьнімаю рукі мае да давіру сьвятыні Тваёй.

3 Не цягні мяне разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: «Супакой» бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое.

4 Дай ім паводле справаў іхніх і паводле ліхоты ўчынкаў іхніх; паводле таго, што рабілі рукі іхнія, дай ім; аднагародзь ім за тое, што зрабілі яны.

5 Бо яны не разумеюць справаў ГОСПАДА і ўчынкаў рук Ягоных, дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе.

6 Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён пачуў голас маленьня майго.

7 ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.

8 ГОСПАД — моц для нас; Ён — апора збаўленьня памазанца Ягонага.

9 Збаў народ Твой і дабраславі спадчыну Тваю; пасьві іх і ўзьнімі іх на вякі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help