ПСАЛЬМЫ 49 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 49

1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.

2 Чуйце гэта, усе народы! Прыхіліце вуха, усе жыхары веку гэтага!

3 Як сыны паспалітыя, так і сыны знакамітыя, разам багатыя і бедныя.

4 Вусны мае кажуць мудрасьць, і думкі сэрца майго разважлівыя.

5 Прыхілю да прыповесьці вуха маё, выяўлю пры гусьляў загадку маю.

6 Навошта мне баяцца ў дні няшчасьця, калі атачыла мяне беззаконьне тых, якія нападаюць на мяне,

7 якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?

8 Ніхто выбавіць брата ня можа і даць за яго выкуп Богу,

9 бо вельмі дарагая цана за душу ягоную, і зрачыся гэтага на вякі,

10 каб ён жыў заўсёды і ня ўбачыў парахненьня.

11 Бо бачыць: мудрыя паміраюць, дурны і шалёны разам прападаюць, і пакідаюць іншым багацьце сваё.

12 Думкі іхнія пра тое, што дамы іхнія на вякі, сялібы іхнія — з пакаленьня ў пакаленьне, і яны сваім імем назвалі землі.

13 Але чалавек у славе трываць ня будзе, ён падобны да скаціны, якая гіне.

14 Гэткі шлях іхні, тых, якія спадзяюцца на сябе, і тых, якім вуснаў іхніх да­спа­добы. (Сэлях)

15 Як авечкі, у пекла яны зыйдуць, сьмерць пасьвіць іх будзе, і раніцаю правыя будуць мець уладу над імі, сіла іхняя ссохне, пекла — жытло іхняе.

16 Але Бог выбавіць душу маю з рукі пекла, бо Сам возьме мяне. (Сэлях)

17 Ня бойся, калі хто багацее, калі множыцца слава дому ягонага,

18 бо, калі памрэ, нічога ня возьме з сабою, і слава ягоная ня пойдзе за ім.

19 Хоць бы за жыцьця свайго душу сваю ён дабраслаўляў, і хвалілі яго, калі добра рабіў для сябе,

20 ён пойдзе за пакаленьнем бацькоў сваіх, што ня ўбачаць ніколі сьвятла.

21 Чалавек у славе і без разуменьня падобны да скаціны, якая гіне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help