2 ЛЕТАПІСАЎ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

2 Лет 12

1 І сталася, калі ўмацавалася валадарства Рэхабаама, і ён стаў дужым, пакінуў ён Закон ГОСПАДА, і ўвесь Ізраіль з ім.

2 І сталася ў пятым годзе валадара Рэхабаама, што ўзыйшоў Шышак, валадар Эгіпту, на Ерусалім, бо яны былі няверныя ГОСПАДУ,

3 з тысяча двумастамі калясьніцамі і шасьцюдзесяцьцю тысячамі вершнікаў; і не было ліку народу, які прыйшоў з ім з Эгіпту, — Лібійцам, Суккійцам і Кушанам.

4 І ён здабыў гарады ўмацаваныя ў Юдзе, і прыйшоў да Ерусаліму.

5 І Шэмая прарок прыйшоў да Рэхабаама і князёў Юды, якія сабраліся ў Ерусаліме, перад абліччам Шышака, і сказаў ім: «Гэта кажа ГОСПАД. Вы пакінулі Мяне, і таму Я пакіну вас у руцэ Шышака».

6 І ўпакорыліся князі Ізраіля і валадар, і сказалі: «Праведны ГОСПАД!»

7 І калі ўбачыў ГОСПАД, што яны ўпакорыліся, было слова ГОСПАДА да Шэмаі, кажучы: «Яны ўпакорыліся. Я ня выгублю іх і дам неўзабаве ратунак, і ня выльецца гнеў Мой на Ерусалім праз руку Шышака,

8 бо яны будуць слугамі ягонымі і даведаюцца, што зна­чыць Мне і служыць валадарствам зямным».

9 І ўзыйшоў Шышак, валадар Эгіпту, на Ерусалім, і забраў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ён узяў усё, і забраў шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.

10 І зрабіў валадар Рэхабаам замест іх шчыты мядзяныя, і аддаў іх у рукі начальніку ганцоў, якія сьцераглі ўваход у дом валадара.

11 І было, што калі валадар уваходзіў у Дом ГОСПАДА, прыходзілі ганцы, і несьлі іх, а адносілі іх у камору ганцоў.

12 І калі ён упакорыўся, тады адвярнуўся ад яго гнеў ГОСПАДА, і Ён ня зьнішчыў яго аж да загубленьня; і таксама ў Юдзе ішлі справы добра.

13 І ўмацаваўся валадар Рэхабаам у Ерусаліме, і валадарыў; бо сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён заваладарыў, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх каленаў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. А імя маці ягонай — Наама Аманянка.

14 І рабіў ён ліхоту, бо не падрыхтаваў сэрца свайго, каб шукаць ГОСПАДА.

15 І дзеяньні Рэхабаама, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Шэмаі прарока і Іддо відушчага ў сьпісах радаводных. І войны ў Рэхабаама з Ерабаамам усе дні.

16 І супачыў Рэхабаам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда. І заваладарыў Абія, сын ягоны, замест яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help