1 ЛЕТАПІСАЎ 5 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Лет 5

1 Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля, бо ён — першародны, але як ён зганьбіў ложак бацькі свайго, першародзтва ягонае аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраіля, хоць яны ня лічацца першароднымі.

2 Бо Юда быў найбольшы з братоў сваіх, і ўладар з яго, але першародзтва Язэпу.

3 Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля: Ханох, Пальлю, Хецрон і Хармі.

4 Сыны Ёэля: Шэмая, сын ягоны; сын ягоны — Гог, сын ягоны — Шымэй;

5 сын ягоны — Міха; сын ягоны — Рэая; сын ягоны — Баал;

6 сын ягоны — Бээра, якога завёў у палон Тыглат-Пільнэсэр, валадар Асірыі. Ён — князь Рубэна.

7 I браты ягоныя паводле сем’яў іхніх, калі лічылі радаводы іхнія: галоўны Еэль, і Захарыя,

8 і Бэла, сын Азаза, сына Шэмы, сына Еэля. Ён жыў у Араэры аж да Нэво і Баал-Мэону.

9 А на ўсход ён жыў аж да ўваходу ў пустыню, ад ракі Эўфрат, бо чароды іхнія былі шматлікія ў зямлі Гілеад.

10 У дні Саўла яны ваявалі з Агаранамі, якія трапілі ў рукі іхнія; і яны жылі ў намётах іхніх па ўсім усходзе Гілеаду.

11 Сыны Гада жылі насупраць іх у зямлі Башан аж да Сальхі.

12 Ёэль галоўны, а Шафам — другі, і Янай, і Шафат ў Башане.

13 I браты іхнія з дому бацькоў іхніх: Міхаэль, Мэшулям, Шэва, Ёрай, Якан, Зія, Эвэр — сямёра.

14 Гэта сыны Абхаіла, сына Хура, сына Ярааха, сына Гілеада, сына Міхаэля, сына Ешышая, сына Яхдо, сына Буза.

15 Ахі, сын Абдыэля, сына Гуні — галоўны ў доме бацькоў іхніх.

16 I яны жылі ў Гілеадзе, у Башане і ў мястэчках ягоных, і па ўсіх пашах Шарону аж да межаў іхніх.

17 Усе яны перапісаныя ў дні Ётама, валадара Юды, і ў дні Ерабаама, валадара Ізраіля.

18 Сыноў Рубэна і Гада, і паловы калена Манасы, сыноў мужных, мужоў, якія носяць шчыт і меч і страляюць з луку, і спрактыкаваных у бітвах, сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят тых, што выходзілі як войска.

19 I вялі вайну з Агаранамі Етур, Нафіш і Надаў.

20 I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.

21 I ўзялі яны статкі іхнія, вярблюдаў пяцьдзясят тысячаў, авечак дзьвесьце пяцьдзясят тысячаў, аслоў дзьве тысячы і душаў людзкіх сто тысячаў.

22 Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.

23 I сыны паловы калена Манасы жылі ў зямлі, ад Башану аж да Баал-Гермону і Сэніру і аж да гары Гермон; і яны множыліся.

24 I гэта галовы дамоў бацькоў іхніх: Этэр, Ішы, Эліэль, Азрыэль, Ірмэя, Гадавія і Яхдыэль, ваяры мужныя, мужы слаўныя, галовы дамоў бацькоў сваіх.

25 І былі яны няверныя Богу бацькоў сваіх, і чужаложылі з багамі народаў зямлі гэтай, якіх Бог вынішчыў перад абліччам іхнім.

26 І ўзбудзіў Бог Ізраіля дух Пула, валадара Асірыі, і дух Тыглат-Пільнэсэра, валадара Асірыі, і ён высяліў іх, Рубэна і Гада, і палову калена Манасы, і завёў іх у Халах і Хавор, і Гару, і да ракі Газон аж да сёньняшняга дня.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help