ВЫХАД 13 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Вых 13

1 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2 «Пасьвяці Мне ўсіх першародных, што адкрываюць усякае ўлоньне ў сыноў Ізраіля, у чалавека і ў жывёлы. Мае яны».

3 I сказаў Майсей народу: «Памятайце гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага.

4 Сёньня вы выходзіце ў месяцы Авіў.

5 I будзе, калі ўвядзе вас ГОСПАД у зямлю Хананейца, і Хета, і Амарэя, і Хівея, і Евусэя, пра якую Ён прысягаў бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, захоўвай служэньне гэтае ў месяцы гэтым.

6 Сем дзён будзеш есьці праснакі, а ў сёмы дзень — сьвята для ГОСПАДА.

7 Праснакі будзеш есьці сем дзён; і ня будзе бачана ў цябе кіслага, і ня будзе бачана ў цябе кісьлі ў-ва ўсіх межах тваіх.

8 I распавядзеш сыну твайму ў гэты дзень, кажучы: “Гэта дзеля таго, што зрабіў ГОСПАД мне, калі я выходзіў з Эгіпту”.

9 I будзе для цябе гэта знакам на руцэ тваёй і памяткаю між вачыма тваімі, каб Закон ГОСПАДА быў на вуснах тваіх, бо рукою моцнаю вывеў цябе ГОСПАД з Эгіпту.

10 I будзеш захоўваць пастанову гэтую ў вызначаны час з году ў год.

11 I станецца, што ўвядзе цябе ГОСПАД у зямлю Хананейца, як Ён прысягаў табе і бацькам тваім, і дасьць яе табе.

12 І ты аддзеліш усё, што адкрывае ўлоньне, для ГОСПАДА, і ўсё першароднае, што адкрывае ў жывёлы, якое будзе тваё, мужчынскага роду — для ГОСПАДА.

13 І кожнага асла, які адкрывае, выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны; і кожнага першароднага чалавека з сыноў сваіх выкупіш.

14 I станецца, што спытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што гэта?”, і ты скажы яму: “Моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту, з дому няволі.

15 I сталася, што зацяўся фараон, каб не адпусьціць нас, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы. Дзеля гэтага я ахвярую ГОСПАДУ ўсіх самцоў, якія адкрываюць улоньне, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”.

16 I будзе знакам на руцэ тваёй і павязкаю між вачэй тваіх, бо моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту».

17 I сталася, калі адпусьціў фараон народ, не павёў іх Бог па шляху зямлі Філістынскай, хоць яна блізкая, бо сказаў Бог: «Каб не пашкадаваў народ, калі ўбачыць вайну, і не вярнуўся ў Эгіпет».

18 I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.

19 I ўзяў Майсей з сабою косткі Язэпа, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраіля, кажучы: «Наведваючы, наведае вас Бог, і вы вынясіце з сабою косткі мае адгэтуль».

20 I вырушылі з Сукоту, і сталі табарам у Этаме, на скраю пустыні.

21 I ГОСПАД ішоў перад імі ўдзень у слупе воблачным, каб весьці іх па дарозе, а ўначы — у слупе вогненым, каб сьвяціць ім, каб ісьці ўдзень і ўначы.

22 Не адыходзіў слуп воблачны ўдзень і слуп вогнены ўначы ад аблічча народу.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help