ПЕСЬНЯ 8 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Псн 8

1 «Калі б ты быў братам маім, які смактаў грудзі маці маёй, калі б сустрэла цябе на вуліцы, я б пацалавала цябе, і ніхто не дакараў бы мяне.

2 Я схапіла б цябе і павяла б у дом маці маёй; і ты вучыў бы мяне, а я напаіла б цябе пахкім віном і сокам яблыкаў гранатовых маіх.

3 Левая рука ягоная пад галавой маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне».

4 «Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча».

5 «Хто гэта, якая выходзіць з пустыні, абапіраючыся на любага свайго?» «Пад яблынай я пабудзіў цябе; там зачала цябе маці твая, там зачала цябе тая, што нарадзіла цябе.

6 Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.

7 Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай».

8 «Сястра нашая малая, і грудзей няма ў яе. Што мы зробім для сястры нашай у дзень, калі будуць гаварыць пра яе?

9 Калі яна — мур, мы пабудуем на ім палац са срэбра, калі яна — брама, мы ашалюем яе дошкамі кедровымі».

10 «Я — мур, і грудзі мае — як вежы, таму я буду ў вачах ягоных як тая, што знайшла супакой.

11 Вінаграднік быў у Салямона ў Баал-Гамоне; ён аддаў вінаграднік тым, што пільнуюць яго; за плады ягоныя кожны прыносіў тысячу срэбра.

12 Вінаграднік мой, які маю, перада мною; тысячу табе, Салямоне, а дзьвесьце — тым, якія пільнуюць плады ягоныя».

13 «О ты, якая жывеш у садах, таварышы твае слухаюць голас, дай і мне пачуць яго».

14 «Уцякай, любы мой, будзь падобны да сарны, да маладога аленя на гарах пахкіх дрэваў!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help