ПСАЛЬМЫ 2 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 2

1 Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае?

2 Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:

3 «Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!»

4 Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.

5 І скажа да іх у гневе Сваім, і ў ярасьці Сваёй напужае іх:

6 «Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!»

7 Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!

8 Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе.

9 Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”».

10 Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!

11 Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.

12 Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help