ПСАЛЬМЫ 83 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 83

1 Сьпеў. Псальм Асафа.

2 Божа! Не маўчы, і ня будзь у маўчаньні і ў супакоі, Божа!

3 Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву.

4 Супраць народу Твайго яны кнуюць таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.

5 Яны сказалі: «Хадзіце і сатрэм іх між народамі, і імя Ізраіля ня будзе ўзгадвацца болей».

6 Бо радзіліся яны аднадумна, супраць Цябе заключылі запавет

7 намёты Эдому і Ізмаэльцы, Мааў і Агаране,

8 Геваль і Амон, і Амалек, Філістынцы і жыхары Тыру.

9 І Асур далучыўся да іх, стаўся ён рамяном для сыноў Лота. (Сэлях)

10 Зрабі ж Ты ім як Мадыяну, як Сісэры, як Явіну каля ручая Кішон,

11 якія зьнішчаныя каля Эндору, сталіся як гной на зямлі.

12 Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам,

13 якія казалі: «Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!»

14 Божа мой! Зрабі іх як віхуры, як салому пад ветрам!

15 Як агонь паліць лясы і як полымя апальвае горы,

16 гэтак Ты перасьледуй іх бурай Тваёю і віхурай Тваёй напалохай!

17 Напоўні сорамам абліччы іхнія, і будуць шукаць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ.

18 Няхай будуць асаромленыя і спалоханыя навечна, няхай будуць у сораме і загінуць,

19 і даведаюцца, што імя Тваё — ГОСПАД, і толькі Ты — Найвышэйшы над усёй зямлёю.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help